Понедельник, 21 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адам Шостак. Ці можна дараваць Ахвярам?..

Аповесць Алены Брава распавядае пра беларуску Ларысу, што вымушана даглядаць бацьку свайго нямецкага мужа. Гэты чалавек з тыповым нямецкім імем Ганс пакутуе на хваробу Альцгеймера, яму здаецца, што другая сусветная яшчэ не скончылася. Ганс – былы салдат вермахта. Ваяваў у родных мясцінах Ларысы. Сям’я галоўнай гераіні шмат пацярпела ад фашыстаў, адпаведна перад Ларысай паўстае шмат складаных пытанняў.

У даволі невялікім па памеры творы ўздымаецца таксама праблема іміграцыі з Усходу на Захад Еўропы ў 1990-я гг., узаемаадносіны культур постсацыялістычных і капіталістычных. Пры гэтым аўтарка не ўхіляецца ад балявых кропак, што замоўчваюцца ў нашым грамадстве, гаворыць пра пытанні ментальнасці двух адрозных ладаў жыцця.

Галоўная праблема – асэнсаванне вельмі балючага і траўматычнага ваеннага досведу. Гэта вельмі актуальна для нас зараз, пра гэта варта казаць больш, у тым ліку і мастацкімі сродкамі. Падчас панавання камуністычнай ідэалогіі ўвесь вопыт вайны лакіраваўся, падаваўся ненатуральна. Зараз час запоўніць пакуты памяці, асэнсаваць вайну ва ўсіх яе аспектах.

Гераіня кнігі мае кепскі зрок, нібыта не жадаючы бачыць недарэчную савецкую рэчаіснасць, ад якой збегла зрэшты на Захад. У той жа час яна мае хваробу яшчэ больш сур’ёзную – бязволле, нежаданне ўзяць на сябе адказнасць за сваё жыццё. Нібыта ўсе наўкола вінаватыя, не разумеюць яе – такую вытанчаную, інтэлігентную, гістарычна заклапочаную. Да прыкладу, яе муж алкаголік. Узнікае пытанне да аўтаркі кнігі адносна пабудовы гэтага вобраза, чаму ён спіўся, маючы поруч такую “шляхетную” жонку, чаму яна зрэшты за яго выходзіла? Ці толькі каб забяспечыць свае ментальныя інтэнцыі збегчы на Захад? Узнікаюць этычныя непаразуменні і нелагічнасці ў пабудове вобразу Ларысы. Дачка не разумее маці, размаўсяе з ёю ў недапушчальнай манеры, але ж гэта яна, Ларыса, так выхавала яе. Чаму яна не адказвае за свае ўчынкі? Нават мужа Ральфа трывожыць думка раптам ён узяў яе ў жонкі, каб зэканоміць на хатняй служцы. Але ж сама ларыса прыехала таксама з-за жадання забяспечыць сабе і сваёй дачцэ добрыя ўмовы.

Ларыса даглядае Ганса нібыта як за павіннасць за свой саюз з сынам Ганса Ральфам. Аднак падчас дагляду Ларысе таксама прыходзілася цяжка, прыходзілася ахвяраваць сабой дзеля свайго падапечнага. Аб кім больш клапоцішся, таго пачынаеш больш любіць, прывязвацца, шкадаваць. Догляд за старым зрабілі нарэшце Ларысу больш жывой, чалавечнай. Але дакучала думка: “А што калі Ганс злачынец?”

Калі хвароба пачала прагрэсаваць і Ганса аддалі ў інтэрнат Ларыса са здзіўленнем адчула, што ён для яе не чужы і сэрца баліць за гэтага чалавека. Няўжо яна даравала Гансу? Потым будуць знойдзены дзённікі Ганса, дзе ён адзначае, што ён:

а) вымушаны быў пайсці на фронт проста дзеля таго, каб не забралі ў концлагер яго сям’ю;

б) нікога не забіў (будучы вайскоўцам падчас вайны);

в) кахаў беларускую дзяўчыну і дзеля яе і праз яе паведаміў вайскоўцам аб карнай аперацыі, каб тыя маглі схавацца (дзяўчына ўсё адно не выратавалася);

г) ён ніколі не хацеў вайны (гэты пункт цесна звязаны з першымі двума).

З гэтага пералічанага вынікае, што дараваць Ганса папросту няма за што. Ён папросту ахвяра рэжыму. Нават ратаваў беларусаў, то бок ворагаў, рызыкуючы ўласным жыццём. Нават кахаў (кахае-?) жанчыну з ворагаў. Ворагам ён быў толькі ва ўяўленні Ларысы і яе суайчыннікаў-сучаснікаў. Ворагам проста з-за сваёй намінальнай прыналежнасці да фашыстаў.

Такім чынам, паўстае пытанне, што б Ларыса зрабіла, калі б Ганс сапраўды забіваў савецкіх людзей (такіх фашыстаў была большасць). А ці мог тэарэтычна Ганс верыць у ідэі нацыянал-фашызма? Ці паўплывала б гэта на адносіны Ларысы да старога?

Шмат пытанняў паўстае падчас чытання аповесці, балючых і глыбокіх. Таму радуе з’яўленне такога твору як мажліваць думаць пра замоўчанае.

Прочитано 462 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии