Понедельник, 18 02 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У "Маладосці" свежая рубрыка — "Міжкніжжа"

  • Четверг, 04 октября 2018 14:23
  • Автор  Сугучча

Што такое «Міжкніжжа»? «Міжкніжжа»  размяшчаецца ў раздзеле крытыкі, але гэта не зусім крытыка. Міжкніжжа — гэта спроба напісаць адзін твор, узяўшы за аснову ідэі, вобразы, сюжэт, а часам і стылістыку двух вядомых твораў: адзін са скарбніцы сусветнай літаратуры, другі — з беларускай. Неназваныя творы кожны раз новыя. Таму «Міжкніжжа» — гэта сваеасаблівы іспыт, гульня, лабірынт, дзе Кафка сплятаецца з Купалам, Стральцоў — са Стопардам, але ніхто не кажа чытачу, што тут ад Кафкі, а што — ад Стопарда. Даводзіцца шукаць самому, знаходзіць апорныя словы, імёны, цытаты — ці не знаходзіць. Калі знойдзеш, то атрымаеш дадатковае задавальненне і здзіўленне ад таго, што гэта можна сумяшчаць, што сцены пакоя Грэгара Замзы — гэта адсутнасць сцен сям’і Зяблікаў. Што… не буду казаць далей, не буду перашкаджаць вам атрымліваць сваю асалоду, лепш скажу іншае, то бок, нагадаю. «Міжкніжжа» — гэта не тольк іспыт, гульня, лабірынт. «Міжкніжжа» — гэта самастойныя стылёвыя творы. Нават калі ў чытача не атрымаецца падабраць ключ і паглядзець, што там унутры, адкуль гэтыя ўсе складнікі, ён не застанецца з пустымі рукамі. Тэксты ў рубрыцы самадастатковыя, не абавязкова ставіцца да іх, як да дзіўнага эксперыменту. Гэта літаратура, створаная з літаратуры, што адчыняе новыя слаі, новыя разуменні. Часопіс «Маладосць» заўсёды спрабуе быць свежым і яркім. Такія праекты, як «Міжкніжжа», — сцвярджэнне, што ўсё атрымліваецца.

"М"

Прочитано 44 раз Последнее изменение Четверг, 04 октября 2018 14:23
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии