Воскресенье, 20 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прысутнасць беларускай культуры ў Казахстане

  • Понедельник, 04 мая 2020 11:23
  • Автор  Сугучча

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга журналіста, літаратуразнаўца Алеся Карлюкевіча «Літаратурнае пабрацімства: Беларусь – Казахстан».

З прадмовай да зборніка артыкулаў, нарысаў, гутарак, эсэ, прысвечаных развіццю беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў, гуманітарных стасункаў паміж Беларуссю і Казахстанам, выступае казахскі літаратуразнаўца кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева. Адкрывае зборнік Алеся Карлюкевіча артыкул «Прысутнасць беларускай культуры ў Казахстане», у якім выкладзена рэтраспектыва стасункаў паміж нашымі краінамі ў гуманітарным аспекце. А сляды сувязяў – яшчэ ў XIX стагоддзі.

На старонках кніг чытач сутыкнецца з лёсамі, творчымі біяграфіямі Абая, Джамбула, Адзія Шарыпава, Алжаса Сулейменава, Нурлана Аразаліна, Амантая Ахетава, Жанарбека Ашымшана, Сабіта Муканава і іншых казахскіх паэтаў і празаікаў розных пакаленняў.

Асобныя старонкі ў зборніку «Літаратурнае пабрацімства: Беларусь – Казахстан» – пра ўйгурскую літаратуру, якая плённа развіваецца менавіта на тэрыторыі Казахстана. Пра гэта – у гутарках з доктарам філалагічных навук Алімжанам Хамраевым, уйгурскім дзіцячым пісьменнікам Авутам Масімавым.

Сяргей Шычко

#stayhome 

#заставайцесядома

 

Прочитано 76 раз Последнее изменение Понедельник, 04 мая 2020 11:24