Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Працягваецца выданне “Дзённікаў і запісаў” Рыгора Барадуліна

  • Пятница, 03 апреля 2020 10:38

У Смаленску у выдавецтве “Інбелкульт” пабачыў свет (накладам у 60 асобнікаў) чарговы том “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У сёмым томе (выпуску) аб’яднаны матэрыялы 1994 – 1995 гадоў. Укладанне, прадмова і тэксталагічная падрыхтоўка Наталлі Давыдзенка. 

У прадмове “Ад укладальніка” чытаем пра тое, чым адметны гэты перыяд для жыцця і творчасці Р. Барадуліна: “Паэт удзельнічае ў канферэнцыі па постсавецкаму мастацтву, Шагалаўскіх чытаннях і адкрыцці помнікаў У. Караткевічу ў Віцебску і М. Гарэцкаму ў Мінску, вечарынах, прысвечаных 200-годдзю паўстання Т. Касцюшкі, 100-годдзю Я. Судрабкална і постаці Я. Райніса, у кангрэсах ПЭН-цэнтра і Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якія з’язджаюцца вядомыя літаратараы і беларусы замежжа І. Драч, К. Скуенік, В. Рыч, В. Кіпель, Я. Запруднік і інш.”

Многія запісы, што змешчаны ў сёмым томе, выяўляюць крытычны настрой Рыгора Іванавіча да жыцця, што і зразумела з-за часу, на які яны прыходзяцца, што і зразумела з-за характару паэта і чалавека, які не стрымліваў сябе, імкнуўся быць гранічна шчырым, адкрытым у дзённікавых ацэнках рэчаіснасці. 

У 1994 – 1995 гг. яшчэ ў большай ступені паэт засяроджваецца на паездках па роднай старонцы… “Рыгор Іванавіч разам з Васілём Уладзіміравічам Быкавым неаднаразова наведвае родныя ім мясціны: здымаецца фільм пра В. Быкава “Край перакуленых нябёс”. У паездках Барадулін нястомна запісвае за сябрам яго успаміны, стараецца зберагчы кожнае слова народнага пісьменніка, кожны рух, кожны выраз твару. Калі б ён спарадкаваў ўсе шматлікія запісы, то атрымалася б незвычайная кніга-партрэт. І не можа не ўразіць, адзіны, відаць, у свеце выпадак, калі знаны творца на працягу ўсяго жыцця прысвячае свайму сябру больш за 250 (!) вершаў! А вядомы ва ўсім свеце празаік – віншуе яго з Калядамі вершам…” 

Выданне па традыцыі ілюстравана цікавымі фотаздымкамі, а таксама рэпрадукцыямі розных аўтографаў. 

Сяргей Шычко

Прочитано 494 раз