Среда, 01 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прысутнасць у літаратурнай прасторы суседзяў

  • Четверг, 17 января 2019 10:07

Напрыканцы мінулага года ў Івана-Франкоўску (Украіна) пабачыў свет зборнік вершаў беларускага пісьменніка Міколы Адама «Під лацканами споминів» («Пад лацканамі ўспамінаў»). Пераклад ажыццявіла ўкраінская пісьменніца Марыя Вайно, з творчасцю якой чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца дзякуючы публікацыі яе навел у часопісе «Полымя». Яна ж напісала і прадмову да кнігі. 

Прэзентацыя зборніка адбылася ў абласной навуковай бібліятэцы Івана-Франкоўска. Па словах самой Марыі Вайно, з’яўленне кнігі «засведчыла прысутнасць беларускай паэзіі ва ўкраінскай літаратурнай прасторы». Літаратуразнаўца Марта Хораб адзначыла: «Перакладчыца вельмі ашчадна паставілася да арыгінальнага стылю аўтара, яна захавала рытміку і пабудову вершаў, што вельмі важна». Было падкрэслена, што паэтычная творчасць Міколы Адама — надзвычай цэласная і арганічная, яму ўласцівая гранічная шчырасць.

Адметна, што выданне было ажыццёўлена пры актыўнай падтрымцы гарадской адміністрацыі і пісьменніцкай суполкі Івана-Франкоўска. На імпрэзе панавала цёплая лірычная атмасфера. Прысутныя дзякуючы скайп-канферэнцыі змаглі пабачыць Міколу Адама і пачуць ягонае прывітальнае слова. Выступалі паэты Багдан Кірста, Аляксандр Букацюк, Наталля Дзіціняк, Вікторыя Шэвель ды іншыя.

Выхад зборніка запачаткаваў серыю «Сучасная беларуская паэзія», дзякуючы якой украінскія чытачы будуць знаёміцца з творчасцю нашых пісьменнікаў.

Янка Лайкоў

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 2576 раз