Суббота, 22 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пра Сінявокую — з кітайскім акцэнтам. Абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі

Беларускае пасольства ў КНР і часопіс «Маладосць» абвясцілі конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі. 


Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам гэтага творчага спаборніцтва падзяліцца ў сваіх работах назіраннямі пра стэрэатыпы, якія ёсць у беларусаў адносна Кітая і, наадварот, у жыхароў Паднябеснай — пра Сінявокую. Канкурсантам трэба прыдумаць умоўную біяграфію — як быццам аўтар эсэ нарадзіўся ў Беларусі — і распавесці, як яму тут жывецца. Можна напісаць пра побыт жыхароў, можна пра наш клімат і г. д.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі, а таксама ўсе студэнты з гэтай краіны, якія вучацца ў Беларусі. Найлепшыя эсэ «Маладосць» надрукуе сёлета ў адным з нумароў, прысвечаных Паднябеснай.

Творчыя работы павінны быць аб'ёмам не больш за 7 тысяч знакаў. Дасылаць іх можна на беларускай, рускай ці кітайскай мовах да 31 сакавіка на электронныя адрасы: chіЭтот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з кітайскага боку), Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (у Беларусі) з абавязковай пазнакай «Конкурс эсэ аб Беларусі».

Крынiца: zviazda.by

Прочитано 207 раз Последнее изменение Четверг, 18 Январь 2018 22:09
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии