Воскресенье, 16 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Зоркі і васількі сплятаюцца ў «Вянок» у Белдзяржфілармоніі

Падарунак на дзень нараджэння Максіма Багдановіча сёлета падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя Іосіфа Жыновіча: адноўлена праграма «Вянок», створаная калісьці Уладзімірам Мулявіным і «Песнярамі».

У 1991-м гэта быў не проста ўспамін пра беларускага лірыка Максіма Багдановіча. Гэта быў цыкл песень, які даваў магчымасць адчуць смак мовы — важная тэма, асабліва актуальная на той час. А 100-годдзе Багдановіча было яшчэ адной нагодай прыслухацца, услухацца. Пачуць. І засведчыць — ва ўвесь голас, — што ёсць нацыя, якая натхняла паэта Багдановіча. Нездарма праграма «Вянок», створаная паводле яго вершаў «Песнярамі», прагучала ўпершыню ў Бібліятэцы Аб'яднаных нацый у Нью-Ёрку. Нібыта маніфест — для іншых. Аднак патрэбна гэта было найперш на радзіме, якая тады ўсведамляла сябе.

Але праграма цалкам на радзіме была выканана «Песнярамі» толькі адзін раз: 9 снежня 1991 года ў Белдзяржфілармоніі. Вельмі прадуманая як па драматургіі, так і па музыцы, яна выводзіла вобраз паэта, прапаноўвала паразважаць пра яго лёс. Разважлівы тон задае песня «Ой, чаму я стаў паэтам», і далей мы разам з ім (героем) думаем пра жыццё на радзіме і на чужыне, шукаем шчасця і марым пра каханне пад светлымі зоркамі. Ідзём за зоркай і імкнёмся наперад — не спыніць.

Вянок — гэта кола з кветак. І ў музычным «Вянку» ўсё так. Некаторыя песні з гэтай праграмы мелі свой лёс і ўжо былі папулярныя: «Вераніка» (Ігара Лучанка) і «Зорка Венера» (з музыкай Сымона Рак-Міхайлоўскага). Але праграма нарадзіла яшчэ шэраг хітоў, напрыклад задорную песняроўскую «Лявоніху». А лірычныя «Слуцкія ткачыхі»? Таксама песня стала гучаць як самастойны твор. Яшчэ некалькі цудоўных лірычных песень гучалі потым у выкананні розных беларускіх артыстаў. Зварот да твораў з цыкла «Вянок» так ці інакш быў. Асабліва калі трэба было ўспомніць Паэта: гучалі пранікнёныя прыгожыя песні «Па-над белым пухам вішняў» ці «У Максіма на кашулі вышыты галубкі». На гэта папрацаваў кампазітар і аранжыроўшчык Ігар Палівода, стварыўшы рок-оперу «Максім», — гэта ўжо крыху іншая гісторыя, але таксама натхнёная Багдановічам.

Цяпер у нас ёсць магчымасць пачуць «Вянок» такім, як ён гучаў тады ў разуменні Уладзіміра Мулявіна. І ў гэтым ёсць самая вялікая інтрыга: бо музычны матэрыял цяпер аднаўляўся па захаваных рэпетыцыйных запісах. У «Песняроў» заўсёды быў моцны і адданы фан-клуб з вялікай колькасцю прыхільнікаў у розных гарадах былога Саюза. У прыватнай калекцыі Уладзіміра Пазняка з Масквы знайшоўся аўдыязапіс прагону праграмы «Вянок» у Белдзяржфілармоніі (1991 года). На падставе яго лічбавай копіі і па ініцыятыве яе ўладальніка «Вянок» аднаўляўся ў беларускім аркестры ў поўным аб'ёме: усе 15 песень.

Але 10 снежня прагучаць яны ў іншых аранжыроўках — Аляксандра Крамко, ён жа дырыжор канцэрта. У ХХІ стагоддзі музыка змянілася, і вядомыя творы могуць набываць новыя адценні. Тым больш, што гэтаму так ці інакш паспрыяюць і іншыя выканаўцы. Найперш аркестр імя Жыновіча, але гэта той калектыў, дзе вельмі паважліва і ашчадна ставяцца да літаратурнай спадчыны і яе музычнага ўвасаблення. Бярэ ўдзел у канцэрце рок-спявак Ян Жанчак (які асабіста адчуў песняроўскія традыцыі ў працы), Вячаслаў Ісачанка, Андрэй Шчыткавец і Сяргей Шкурдзэ (з гурта «Спадчына»), саліст аркестра імя І. Жыновіча Андрэй Коласаў, вакальны гурт «Дыямант».

Ларыса ЦІМОШЫК

Крынiца: Звязда

Прочитано 385 раз Последнее изменение Воскресенье, 10 декабря 2017 12:06
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии