Вторник, 22 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Прадаўжэнне беларуска-сербскіх стасункаў

Летась падзеяй стала выданне кнігі выказванняў, мастацкіх твораў беларускіх аўтараў пра Сербію, сербскі народ, культуру і літаратур у Сербію. Пад адной вокладкай былі прадстаўлены творы літаральна дзясяткаў беларускіх мастакоў слова. Укладальнік выдання – доктар філалагічных навук Іван Чарота. Сёлета ў Сербіі пабачыў свет “Вянок” Максіма Багдановіча.

Класіка беларускай паэзіі і раней перакладалі, ды прапагандавалі ў Сербіі, з якой у беларускай літаратуры далучанасць самая цесная. А вось толькі што ўжо асобным выданнем пабачылі свет пераклады, здзейсненыя Даянай Лазаравіч. “Вянок” па-сербску стаў і падсумоўваннем пэўных зацікаўленняў літаратара ў яе вывучэнні беларускага прыгожага пісьменства. Даяна Лазаравіч – і ўжо вядомы ў Белградзе і Мінску літаратуразнаўца.У гэтым годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю па бібліяграфіі беларуска-сербскіх сувязяў. Між іншым, першую ў краіне. Так што, сёлета ў Даяны – адразу дзве значных падзеі: выданне сербскага “Вянка” і выданне бібліяграфічнага даведніка. У розных перыядычных выданнях яшчэ раней былі надрукаваны пераклады паэзіі Пятруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Грачанікава, Алеся Бачылы, Максіма Танка, іншых беларускіх мастакоў слова.

Відавочна па ўсім, што ў Белградзе, Сербіі з’яўляецца новы трывалы фарпост па ўмацаванню цікаўнасці да беларускай літаратуры. Гэты прыклад паказвае, як многа залежыць ад асобы аднаго таленавітага чалавека. Так у Азербайджане беларускую літаратуру падтрымліваюць Камран Назірлі, Севіндж Нурукызы, Чынгіз Алі аглу, Ірада Мусаева, у Таджыкістане – Ато Хамдам, Леанід Чыгрын, у Казахстане – Любоў Шашкова, Святлана Ананьева, Кайрат Бакбергенаў, у Малдове – Юрый Іваноў, у Літве – Яронімас Лауцюс, Вітаутас Жэймантас, Расіі – Валерый Казакоў, Алесь Кажадуб, Юрый Казлоў, Сяргей Главюк, Любоў Турбіна.

Днямі Даяна Лазаравіч пабывала ў Мінску, прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Даяна разам са сваімі сябрамі, калегамі з іншых краін свету наведала Полацк, пазнаёмілася з старажытнай гісторыяй Полацкай зямлі.

Творчыя здабыткі сербскай перакладчыцы і даследчыцы адзначаны Ганаровай граматай Выдавецкага дома “Звязда” і Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі. Спаадарыню Даяну прымалі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе яна падзялілася планамі на будучыню. Сербскую перакладчыцу запрасілі на традыцыйную Міжнародную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе па традыцыі ў лютым 2018 года ў Мінску. Мяркуецца, што ганаровым госцем выстаўкі будзе Сербія. Удзел у сустрэчы ў міністэрстве інфармацыі прыняў вядомы беларускі сербіст доктар філалагічных навук Іван Чарота. Ён выдатна валодае сербскай мовай, выдаў каля 100 кніг перакладаў з сербскай на беларускую і рускую мовы, а таксама – з беларускай на сербскую. Іван Аляксеевіч назваў выданне “Вянка” па-сербску падзеяй, якая надае новы віток увагі да спадчыны класіка беларускай паэзіі ва ўсёй Еўропе. Згадаў пра тое, што Даяна Лазаравіч працуе над укладаннем беларуска-сербскага слоўніка.

Алесь Карлюкевіч

Фота: Dajana Lazarevic

Прочитано 53 раз Последнее изменение Среда, 05 июля 2017 13:18
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии