Понедельник, 06 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Весткі з Кітая. Новая кніга беларускага кітаязнаўцы

  • Среда, 19 февраля 2020 08:56

У мінскім выдавецтве «Народная асвета» пабачыла свет даследванне беларускага вучонага Віктара Гермянчука, прысвечанае старажытнакітайскай філасофіі кіравання. Назва ў кнігі досыць цікавая і разам з тым канкрэтная, скіраваная на сутнаснае вырашэнне тэмы, – «Кітайскае мастацтва сэрца».

Вось што акрэслівае тэматычныя абсягі выдавецкая анатацыя: «Кніга прысвечана старжытнакітайскай філасофіі кіравання. Гэта мастацтва сэрца здаўна служыла асновай фарміравання кітайскай бюракратыі і сістэмы выхавання палітычнай эліты, маральныя якасці якой закліканы забяспечыць цесную сувязь паміж духоўным удасканальваннем асобы і гуманістычнай скіраванасцю перамен». І далей: «Адрасуецца спецыялістам у галіне тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання, слухачам і студэнтам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Кітая». Наклад выдання, выпуск якога ажыццёўлены пры дапамозе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, – 500 асобнікаў.

У «Кітайскім мастацтве сэрца» – тры раздзелы: «Мудрасць канфуцыянства»; «Шлях Дао даосаў»; «Пад пустымі нябёсамі». Дарэчы, яшчэ раней, у 2017 і 2019 гадах вучоны выдаў дзве кнігі, прысвечаныя Кітаю, – «Кітай. Крылы дракона» і «Чыноўнікі ў старым і новым Кітаі».

Алесь Карлюкевіч

 

 

Прочитано 344 раз