Четверг, 23 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Арнольд Смеяновiч. Не хачу губляць надзею

Келімбетаў, Н.

Не хачу губляць надзею : аповесць-маналог / Немат Келімбетаў ; пер. з казах. А. М. Карлюкевіча, А. М. Бадака. — Мінск : Звязда, 2014. — 192 с.

ISBN 978-985-7083-59-6.

 

Галоўны герой аповесці-маналога “Не хачу губляць надзею” Ержан, знаходзячыся на мяжы жыцця і смерці, праяўляе выдатныя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, дабрыню. Прыкаваны да ложка, ён прыходзіць да асэнсавання сапраўдных каштоўнасцей жыцця, узаемасувязі Часу і чалавечых лёсаў.

КОЖНЫ ЧАЛАВЕК ВАЛОДАЕ

МАГУТНАЙ СІЛАЙ

 

Надзвычай уразіла мяне шчырая, адкрытая кніга Немата Келімбетава “Не хачу губляць надзею”. У сваёй шматгадовай практыцы нейрахірурга (а гэтай справе я аддаў, лічы, паўстагоддзя жыцця) мне часта даводзілася сустракацца з многімі вельмі моцнымі людзьмі. Чалавек заўжды імкнецца не здавацца хваробам, стараецца ўсе свае сілы скіраваць на барацьбу за сваё здароўе, за сваю трываласць. Так, на вялікі жаль, не ўсім, далёка не ўсім ўдаецца атрымаць перамогу ў гэтай нялёгкай барацьбе. Часта я бачыў, як чалавек, быццам крохкае шкло, рассыпаецца перад Сцяной сур’ёзных выпрабаванняў. Што ўжо казаць пра самога гаротніка-бядотніка, таго, на каго напала страшная хвароба!.. І родныя, блізкія людзі па-рознаму паводзяць сябе. Не вытрымліваюць таго напружання, якое спаткала іх.

Немат Келімбетаў перамог самога сябе. Яго магутная воля не пакарылася страшнай бядзе. Хворы чалавек выявіў сябе сапраўдным змагаром, здолеў вытрываць самыя складаныя выпрабаванні. Можна толькі здагадвацца, якія балючыя думкі і якія пякучыя перажыванні яму давялося адчуць. Так, фізічна яму было няпроста працягваць сваё жыццё, штодня пазіраць на здаровых людзей. Але духоўная моц Немата аказалася неверагоднай і бязмежнай, такой, што прыйшла на дапамогу яго фізічнаму стану.

Вучоны, літаратуразнаўца і пісьменнік, перакладчык і ў сваёй хваробе застаўся Вучоным з вялікай літары. Працягваючы пісаць свае навуковыя працы, даследчык зрабіў і надзвычай важную рэч. Кнігай “Не хачу губляць надзею” ён зазірнуў у сутнасць чалавечых характараў у час выключных выпрабаванняў. Празорлівасць, з якой аўтар узіраецца ў сваіх герояў, прымушае задумвацца над многімі рэчамі, узважваць вартасці жыцця.

Прызнаюся, я параіў бы кожнаму з тых пацыентаў, хто трапляе ў няпростую сітуацыю, перагарнуць старонкі шчырай споведзі Немата Келімбетава “Не хачу губляць надзею”. Упэўнены: большасць з чытачоў паверыць у свае сілы, скажа сабе, што за жыццё можна і трэба змагацца. Жыццё — велізарнейшы дар. Чалавеку. Дык чаму мы павінны так лёгка развітвацца з ім?!.

Не выпадкова і крочыць па ўсім свеце кніга Немата Келімбетава “Не хачу губляць надзею”, перакладаецца на розныя мовы свету. Пра Келімбетава ведаюць у Кітаі і Францыі, Азербайджане і ў многіх іншых краінах. Ведаю, што беларускім пісьменнікам, перакладчыкам, сваім сябрам падказаў звярнуць увагу на гэты твор вядомы паэт, публіцыст, вядомы грамадскі дзеяч Азербайджана Чынгіз Аліаглы. Нізкі і яму паклон за гэта! Чынгіз Аліаглы як тонкі лірык, як чалавек, які эмацыйна ўспрымае рэчаіснасць, здолеў разгледзець сілу кнігі, сілу знойдзеных, сабраных разам слоў. Спадзяюся, што следам і многія разумныя людзі павераць у важкасць Слова, Звароту да іх спакутаванага сэрца сапраўды вялікага і сумленнага ў адносінах да жыцця і блізкіх Чалавека, так, Чалавека з вялікай літары — Немата Келімбетава. Я асабіста веру яму як Пісьменніку і як Чалавеку, які пераадолеў многія выпрабаванні і здолеў агледзець жыццё, разабрацца ў яго вартасцях. Прыклад Немата Келімбетава, яго змагання за чалавечую годнасць, за тое, каб быць карысным блізкім людзям, грамадству ў цэлым, яшчэ доўга будзе цікавы чалавецтву!

 

Арнольд СМЕЯНОВІЧ,

акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі,

прафесар, доктар медыцынскіх навук,

лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,

заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

 

Прочитано 315 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии