Пятница, 20 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь Адама Ахматукаева

Сапраўдным сябрам беларускай літаратуры стаў чачэнскі паэт Адам Ахматукаеў.

Як сведчанне на тое – калекцыя беларускіх здымкаў, што адлюстроўваюць сувязь паэта і перакладчыка з Грознага з радзімай Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адам Ахматукаеў тройчы быў у Беларусі – у верасні 2016, лютым і верасні 2017 года. Двойчы ўдзельнічаў – у 2016 і 2017 – у круглых сталах беларускіх і замежных пісьменнікаў, якія праходзяць па традыцыі ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства. Летась – у Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сёлета – у Полацку ў дзень адкрыцця Дня беларускага пісьменства, у музеі беларускага кнігадрукавання. А таксама ў сёлетнім лютым Адам Ахматукаеў прыняў удзел у Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”, які Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом “Звязда” правялі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Заўсёды чачэнскі паэт сур’ёзна рыхтуецца да гэтых форумаў, выступае з грунтоўнымі прамовамі, спрабуе паказаць карціну развіцця беларуска-чачэнскіх літаратурных сувязяў, стараецца не ўпусціць ніводнага вядомага яму факта перакладчыцкіх стасункаў, увогуле літаратурнага пабрацімства.

З міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч

- Мне імпаніруе руплівасць беларусаў па наладжванню літаратурных, перакладчыцкіх сувязяў, – дзеліцца сваімі ўражаннямі пра Беларусь, пра паездкі ў Мінск, Рагачоў, Полацк Адам Ахматукаеў. – Рады, што пазнаёміўся і сам з такімі пісьменнікамі, як Алена Стэльмах, якая сёння з’яўляецца першым намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мікалаем Чаргінцом, старшынёю Саюза пісьменнікаў Беларусі, Аляксеем Чаротам, галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”, Юліяй Алейчанка, адказным сакратаром часопіса “Полымя”. З кожным з іх у нас знайшлося пра што пагаварыць. Кожная сустрэча – гэта новыя планы, новыя творчыя праекты. Я шукаю ў сваіх беларускіх сяброў, добрых знаёмых падказкі, парады, што перакладаць, якім прыярытэтам у знаёмстве з нацыянальнай літаратурай краіны Купалы, Коласа, Багдановіча аддаваць перавагу. Вельмі цаню многія і многія парады, на іх арыентуюся.

На канцэрце "Жывая класіка"

У згаданых круглых сталах, міжнародным сімпозіуме літаратараў (а ён праводзіцца з 2015 года) толькі ў 2016-2017 гг. прынялі ўдзел пісьменнікі Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Турцыі, Італіі, Ізраіля, Польшчы, Літвы, Латвіі, Пакістана і іншых краін. Расію прадстаўлялі пісьменнікі Масквы і Санкт-Пецярбурга, Калмыкіі, Дагестана…

Круглы стол - 2016

- Мінскія сустрэчы даюць магчымасць пазнаёміцца з літаратарамі іншых краін, – гаворыць Адам Ахматукаеў. – У Мінску я пасябраваў з казахстанскім літаратуразнаўцам Святланай Ананьевай, маскоўскім пісьменнікам галоўным рэдактарам славутай “Роман-газеты” празаікам Юрыем Казловым, малдаўскім публіцыстам, даследчыкам літаратуры Юрыем Івановым. Ведаю, што ў літаратурнай Чачні ўжо і з ім выбудуюцца адносіны. Святлана Ананьева шмат увагі надае вывучэнню сучасных літаратурных працэсаў у свеце. Спадзяюся, што і нам, чачэнцам, дапаможа зірнуць на сябе як быццам з боку, дапаможа прааналізаваць тыя шляхі і дарогі, здзейсненае на іх у апошнія гады і нават дзесяцігоддзі. Для пісьменнікаў, якія стараюцца быць рэалістамі ў ацэнках сваіх творчых памкненняў, важна, каб іх чыталі ў іншых краінах, на іншых мовах… Менавіта гэта нам дапамагаюць рабіць мінскія пісьменніцкія пляцоўкі.

У музеі Якуба Коласа

На кніжнай выставе

Падпісанне міжнароднай дамовы

У музеі Якуба Коласа

Полацк - 2017, з калегамі

Прамы эфір беларускага радыё

У Мінску, Полацку Адаму Ахматукаеву былі ўручаны розныя беларускія ўзнагароды – дыпломы і граматы ад Выдавецкага дома “Звязда”, Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, медаль “За вялікі ўклад у беларускую літаратуру” Саюза пісьменнікаў Беларусі, Падзяка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

- Я вельмі ўдзячны, што Беларусь, беларусы мяне заўважаюць. Прыемна было чуць высокія ацэнкі з вуснаў Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, – гаворыць чачэнскі паэт і перакладчык. – І не магу не абяцаць, што ў дадатак да ўжо зробленага па прадстаўленню на чачэнскай мове беларускіх паэтаў буду імкнуцца зрабіць яшчэ вельмі шмат. Я проста абавязаны так сябраваць з Беларуссю, як беларусы прыцягваюць да сябе сяброў. Вось і ў сёлетні верасень прывёз з Мінска процьму кніг, процьму тэкстаў. Дзякуй вам, беларусы!..

Алесь Карлюкевіч

Фота ў загалоўку: А.Ахматукаеў i М.Чаргiнец

Прочитано 314 раз Последнее изменение Суббота, 23 Сентябрь 2017 17:29
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии