Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лула Кунi. Душа патане ў блiзкай душы. Вершы

Лула Куні (Жумалаева Лула Ізнаураўна) нарадзілася 18 лютага 1960 г. у Грозным. Чачэнская пісьменніца, перакладчыца, журналістка, заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Нана». Працавала выкладчыкам кафедры агульнага мовазнаўства Чачэнскага дзяржаўнага ўніверсітэта, мастацкім рэдактарам часопіса «СтелаIад», рэдактарам аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «Ичкерия», карэспандэнтам газеты «Столица++», літаратурным супрацоўнікам часопіса «Вайнах», вядучым метадыстам Рэспубліканскай навуковай бібліятэкі імя А. П. Чэхава. У суаўтарстве выдала шэраг паэтычных зборнікаў: «Каб зямлі жыць», «Лірыка-90», «Агнём апаленыя радкі» і інш. З’яўляецца таксама суаўтарам зборніка прозы пісьменнікаў Паўночнага Каўказа «Вайна даўжынёй у жыццё». Заслужаны работнік культуры Чачэнскай рэспублікі, заслужаны журналіст Чачэнскай рэспублікі, член праўлення Саюза журналістаў Чачні. Узнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Расіі.

 

* * *

Тонкі голас пяе пра ласку,
Тонкі профіль мігціць ў акне.
Хто, калі мне расказваў казку,
Пра каханне, што не міне?
Тонкі голас, пяшчоты смага,
Холад каменю ў грудзях…
Хай не будзе! Не будзе знявагі
Тым, хто жарсць не падняў на сцяг.

Што ж тут робіцца, Божа, навокал?
Хто я? Дзе я? Хто тут са мной?
Ходзяць цені за краем вока,
Шоргат чуецца за сцяной.
Як жа лёгка віток мы зрабілі —
Ад пачатку адразу ў канец.
У рэчку лёсу мы двойчы ўступілі —
Не спазнаўшы кахання вянец!

Пачалося — вясёлым жартам,
Ды смяяцца нам не пара.
Самі свята зрабілі жахам.
Светлы дом наш цяпер — нара.

Дзесь жанчына пяе пра ласку,
Тонкі профіль мігціць ў акне
Будуць, будуць ладзіцца казкі
Без мяне…

* * *

«Ды шчасця тут няма. А ёсць спакой і воля…»
Хлусня. Ўсё мітусня ды столькі болю.
Ў яйку спіць зародак Птушкі Сіняй.
Ды па-над ім вярба ад смутку стыне…
Мы, пад аховай роднай цеснаты
Не ведаем, як лёгка дом наш знішчыць.
І лепш не думаць нам аб папялішчах…
Ці смак жыцця ў няведанні святым.

ПТУШКІ

Няма тых птушак, што за намі ў свет прыйшлі.
А свет сто раз паспеў ужо змяніцца.
Ды як раней — ў хвасце зямных камет
Перад труной сумлення мы вінімся…
Няма тых птушак, што былі ля нас,
З Зямлі сцірае нашы знакі час.
Пад хваляй Леты дух надзеі згас.
І следам — толькі колы па вадзе.
А тых, хто крылы даў, няма нідзе…

ПАМІНАЛЬНАЯ

Шчаслівы будзь, край абяцаны мой,
Куды так доўга йшлі пустыняй продкі
Пяскі змяняў пясок душы зіхоткі,
Збіваліся ушчэнт гадоў калодкі,
Шатроў надзей пад ветрам век кароткі.

Шчаслівы будзь, край абяцаны мой.
І памяць прадзедаў — 
Птушынай чарадой.

 

* * *

Душа патанае ў блізкай душы

За рысамі цела растане, як дым. 
Пяшчота, што ў стане журбу патушыць,
Заззяе, бы мёду бурштын залаты…

* * *

Ці то ціхая музыка сну
Гэтай раніцай бела-ружовай, 
Ці то проста туга па былому. 
Неба сіні шматок ў беднай раме акна. 
Ціхі шолах і рукі. Аскепкі шчырага смеху.
Рэха…
Той жа свет. Той жа сіні шматок. Ды спакою глыток.
Берагуць не ружовыя туркаўкі — жоўтыя рэкі.

* * *

Я завязла ў часе, калі
Маладыя мы і дурныя.
Недароблены, свет наш стаіць
І не скачам мы, як чумныя.
Нашай стрэчы чакае той час,
Час спаткання і нам ужо сніцца.
Што не ўбачым — не важна для нас,
Неба ціха з плячэй бруіцца.

* * *

Ўсё словы, словы… Толькі што мне ў іх?
Сябе ў словах я жыццё хаваю.
За іх цяплом я іншага не знаю.
А добра мне — прамовіце вы ўслых.
Даўно вы словам верыце, а я
У стане новы цуд для вас стварыць.
Люблю праз іх і веру я… ды й годзе.
Мне толькі ў словах існаваць і быць.

      З чачэнскай. Пераклад Валерыі РАДУНЬ

Крынiца: "Полымя" 12-2016

Прочитано 454 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии