Суббота, 22 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь — Літва: кніжныя гарызонты

У пасяджэнні круглага стала «Літоўская літаратура ў беларускай культурнай прасторы», што ладзіўся ў Выдавецкім доме «Звязда», узялі ўдзел госці з Літвы, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Яронімас Лауцюс і Вітаўтас Жэймантас. Гутарка ішла пра развіццё беларуска-літоўскага літаратурнага працэсу, міжлітаратурныя кантакты, узаемапераклады.

— Для мяне як для пісьменніка галоўнае не колькасць кніг, а той гарызонт магчымасцей, які адкрываюць узаемапераклады, — падкрэсліў дырэктар выдавецтва «Тры зорачкі» Яронімас Лауцюс. — Асабліва цікава наладжваць новыя творчыя кантакты «ўжывую», падчас Дня беларускага пісьменства і міжнародных кніжных выставак-кірмашоў, што ладзяцца ў Мінску.

Пісьменнік распавёў пра досвед выдання сваіх кніг у Беларусі, у прыватнасці пра кнігу «Як вецер запальвае агні», што пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Празаік і публіцыст Вітаўтас Жэймантас пачаў цікавіцца беларускай літаратурай яшчэ ў школьныя гады. Ён знаёмы з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, а яшчэ Змітрака Бядулі, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі. Цікавяць яго і кнігі старшыні СПБ Мікалая Чаргінца. Па-беларуску ж пачаў чытаць каля дзесяці год таму.

— Я зразумеў, што беларуская літаратура надзвычай шматвектарная. Таму стаў паглыбляцца ў творчасць беларускіх пісьменнікаў, чые жыццёвыя пуцявіны звязаны з літоўскай зямлёй, — распавёў Вітаўтас Жэймантас. — Так у літоўскай прэсе з’явіліся мае першыя публікацыі пра Максіма Танка, Максіма Гарэцкага, Цётку, пра Янку Купалу і Якуба Коласа, якія працавалі ў беларускіх газетах «Наша доля» і «Наша ніва». Пазней звярнуў увагу на асобы Максіма Багдановіча і Зоські Верас (апошняя пражыла ў Вільнюсе амаль стагоддзе). Цяпер да выдання падрыхтаваная першая кніга літоўскага аўтара, прысвечаная беларускай літаратуры ХІХ — ХХ стагоддзяў. Яе героі — Адам Станкевіч, Станіслаў Глякоўскі, Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля) ды іншыя творцы. На літоўскую пераклаў творы Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча, Лідзіі Арабей, Георгія Марчука, казкі Вольгі Караткевіч. Сёлета пераклаў аповесць для дзяцей Алеся Карлюкевіча «Прыгоды Шубуршуна». Цяпер працуе з іншым яго творам — казкай «Памылка першакласніцы Святланкі».

Даследчык літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс — аўтар манаграфій пра беларуска-літоўскія культурныя, літаратурныя ўзаемасувязі. У 1988-м сумесна з літоўскай даследчыцай Альмай Лапінскене выдаў манаграфію «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988). Тут упершыню былі раскрыты літаратурныя стасункі беларускага і літоўскага народаў ад старажытнасці да нашага часу. Адам Восіпавіч падкрэсліў: сёння повязі беларускай і літоўскай літаратур мацнеюць. А значыць, «перазовы сяброўскіх галасоў» маюць годны працяг.

Пры канцы сустрэчы маладыя паэтэсы і перакладчыцы Юлія Алейчанка, Валерыя Саротнік і Яна Явіч прадставілі пераствораныя імі вершы класіка літоўскай літаратуры рубяжа ХІХ — ХХ стагоддзяў Майроніса.

Арына КРАЙКО

Крынiца: ЛiМ

На фота: Яронімас Лауцюс

Прочитано 570 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии