Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прысвячаецца сыну вялікага паэта

  • Воскресенье, 28 февраля 2021 12:28

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 2 сакавіка а 17-й гадзіне адкрываецца часовая экспазіцыя «Не проста сынам быць вялікага паэта», прысвечаная памяці малодшага сына народнага песняра  Беларусі – доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Канстанцінавіча МІЦКЕВІЧА (1926 – 2020).

У 1943 годзе Якуб Колас прысвяціў сыну Міхасю наступныя вершаваныя радкі: «Абнімаю цябе я, мой сыне,/ Да гарачага сэрца тулю./ Дык расці ж нам на радасць, краіне,/ Каб праславіў ты нашу зямлю». Міхась Канстаніцнавіч Міцкевіч стаў вядомым беларускім вучоным. Атрымаў ступень доктара тэхнічных навук. У 1980 годзе быў адзначаны званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Міхась Міцкевіч – аўтар болей 180 навуковых публікацый. Мае 30 патэнтаў на вынаходніцтвы. А яшчэ М. Міцкевіч – заслужаны майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.

Малодшы сын класіка беларускай літаратуры праявіў сябе як руплівы захавальнік спадчыны народнага песняра, шчыры прапагандыст яго творчых здзяйсненняў. Для серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» для выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхась Міцкевіч уклаў кнігу «Якуб Колас: у думках, сэрцах, у песнях», якая выйшла да 130-годдзя паэта. Міхась Канстанцінавіч – аўтар успамінаў пра брата Юрыя Міцкевіча, якія выйшлі ў кнізе «Апалены золак» у 2013 годзе ў Выдавецкім доме «Звязда».

Паэтычныя творы Міхасю Міцкевічу прысвяцілі беларускія паэты Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Яўген Хвалей, Віктар Шніп. Экспазіцыя музея Якуба Коласа прадставіць матэрыялы з фондаў, звязаныя з Міхасём Канстанцінавічам, а таксама з асабістага архіва нашчадкаў Якуба Коласа – рукапісы, кнігі з аўтографамі, асабістыя рэчы, уласныя фотаработы Міхася Міцкевіча.

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 578 раз