Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адрасы рэктара беларускага мастацкага інстытута. УНОВИС… «Утвердители нового искусства»…

  • Вторник, 16 июня 2020 13:38
  • Автор  Сугучча

 

Таварыства сцвярджальнікаў новага мастацтва аўтар «Чорнага квадрата» Казімір Малевіч заснаваў у Віцебску. Шагал, Малевіч, Векслер, Чэрвінка, Чашнік… У Віцебску сфарміравалася, выспела кагорта цікавых мастакоў… Маніфест гэтай творчай арганізацыі яе «бацька» надрукаваў у віцебскім часопісе «Искусство» ў 1921 годзе…

«УНОВИС»

Стаяць (злева направа): Іван Чэрвінка, Казімір Малевіч, Яфім Рояк, Ганна Каган, Мікалай Суецін, Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Сядзяць (злева направа): Міхаіл Векслер, Вера Ермалаева, Ілля Чашнік, Лазар Хідэкель. Віцебск, 1922 г.

Сярод кагорты прыхільнікаў «новага мастацтва» была і  Вера Міхайлаўна Ермалаева. Ураджэнка Саратаўскай губерні (нарадзілася 2 лістапада 1893 года ў вёсцы Ключы Пятроўскага павета), яна ў 1919 годзе па накіраванню Аддзела выяўленчага мастацтва Народнага камісарыята асветы прыехала ў Віцебск выкладчыкам Народнага мастацкага вучылішча, якое з часам становіцца тэхнікумам. У 1921 годзе Веру Міхайлаўну прызначаюць рэктарам Віцебскага мастацка-практычнага інстытута, які дагэтуль узначальваў Марк Шагал. Ермалаева запрашае ў Віцебск выкладчыкам Казіміра Малевіча… Разам з Малевічам Ермалаева і ўдзельнічае ў арганізацыі таварыства «УНОВИС», якое пазіцыянавала сябе як даследчая лабараторыя, дзе вывучаюцца праблемы развіцця мастацтва і мастацкай формы. І ці не галоўнае месца займаюць пытанні прапаганды ідэі супрэматызму. Члены таварыства не хацелі быць «вечнымі носьбітамі магільнай мудрасці прашчураў», а хацелі быць «стваральнікамі самога жыцця», «носьбітамі і выказнікамі новага мастацтва як сённяшняй свядомасці сучаснага чалавека, быць вынаходнікамі сусветнай падзеі, быць вешчунамі мастацтва як уласнага свету».

Тры гады адпрацавала Ермалаева ў Віцебску. У 1922 годзе мастачка вярнулася ў Петраград. І была прынята на пасаду кіраўніка лабараторыі колеру ў Дзяржаўным інстытуце мастацкай культуры. З Петраградам – Ленінградам Веру Міхайлаўну звязваюць два адрасы – Баскаў завулак, дом 10, кватэра 20; 10-я лінія Васільеўскага вострава, дом 13, кватэра 2. Улічваючы «віцебскую далучанасць» да Беларусі Веры Ермалаевай, можна смела лічыць іх «беларускімі мастацкімі адрасамі».

У горадзе на Няве Ермалаева прадоўжыла заняткі жывапісам, кніжнай графікай. Дарэчы, супрэматыстка аформіла такія кнігі, як «Топ-топ-топ» Мікалая Асеева, “Шмат звяроў” і “Рыбакі” Аляксандра Вядзенскага, “Цягнік” Яўгена Шварца, «Іван Іванавіч Самавар» Даніілы Хармса, праілюстравала байкі І. С. Крылова. Супрацоўнічала з часопісамі «Ёж», «Воробей», іншымі выданнямі. Займалася выкладчыцкай працай. З 1931 года мастачка М. Казанская пачала браць прыватныя ўрокі ў Веры Ермалаевай. Свой адбітак на жыццядзейнасць гэтага таленавітага чалавека накладала і тое, што, атрымаўшы ў падлеткавым узросце складаную траўму, яна ўвесь час хадзіла на мыліцах.

         … У 1929 годзе з групай прыхільнікаў Ермалаева стварыла «групу жывапісна-пластычнага рэалізму». На кватэры Веры Міхайлаўны праходзілі творчыя «аўторкі» гэтых мастакоў, «кватэрныя» выстаўкі. Канешне ж, працы калег абмяркоўваліся. Ішлі дыскусіі. Выставачная дзейнасць стала нагодай для даноса ў адпаведныя інстанцыі. 25 снежня Вера Ермалаева была арыштавана. Адначасова з Нінай Коган, якая таксама выкладала ў свой час у Віцебску. У сакавіку 1935 года Веру Ермалаеву выпусцілі. А ўжо 29 сакавіка ізноў арыштавалі. Выслалі згодна прысуду на тры гады ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лагер. Паўторна асудзілі 20 верасня 1937 года. І 26 верасня 1937 г. расстралялі. Рэабілітавалі мастачку ў 1989 годзе. Праз паўстагоддзя «з хвосцікам»…

У Маскве зараз існуе Фонд Веры Ермалаевай, які ставіць перад сабою мэту падтрымкі жаночых інціыятыў у сучасным мастацтве.

Кастусь Ладуцька

Ілюстрацыі: liveinternet.ru

 

 

Прочитано 83 раз