Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Баранавічы: Гарадскімі сцяжынкамі

  • Четверг, 18 февраля 2021 08:14
  • Автор  Сугучча

Баранавічы – з ліку маладых гарадоў Беларусі. Развіццё паселішчу, вядомасць якое мае з 1871 года, надало будаўніцтва чыгункі. Калі б мы з вамі зазірнулі ў гарадскі краязнаўчы музей па вуліцы Савецкай (а ён быў заснаваны ў кастрычніку 1929 года), то, несумненна, нам бы расказалі, што некалі тут існавала мястэчка Разводава. А яшчэ – пра тое, што Баранавічы з самага пачатку імкнуліся быць сапраўдным асяродкам культурнага , асветніцкага жыцця. Гледзячы на шматлюдныя вуліцы горада з насельніцтвам болей як у 160 тысяч чалавек, здзіўлення гэта не выклікае. А быў жа час…

Так, быў час,калі шмат што ў баранавіцкай старонцы трымалася на выключным энтузіязме мясцовай інтэлігенцыі. У 1908 годзе  ў парку, які сёння ў Баранавічах завецца Старым, быў адкрыты летні тэатр. Аматары чытання, інтэлігенцыя, людзі, нераўнадушныя да мастацкага слова, запрашалі ў Баранавічы пісьменнікаў з розных гарадоў Расіі. І ці не самым легендарным госцем таго часу стаў Шолам-Алейхем, класік яўрэйскай літаратуры, пісьменнік, вядомы ўсяму свету. Дарэчы, у знакамітага  аўтара «Тэўе-малочніка», іншых запамінальных твораў ёсць апавяданне «Станцыя Баранавічы». Так, на сустрэчу з чытачамі буйнага чыгуначнага вузла яўрэйскі пісьменнік прыехаў у 1908 годзе. А калі гаварыць пра яго твор з цыкла «Чыгуначныя апавяданні», то найперш кідаецца ў вочы, што ў апавяданні шмат гумару, іроніі. У цэнтры – апавядальнік, шчодры на вастрыню, пасажыр, якому трэба сыйсці менавіта ў Баранавічах.

«‒ Гэта Баранавічы?

‒ Баранавічы.

Гэта было падобна на яўрэйскае вітанне адзін аднаго пры бласлаўленні Месяца.

‒ Шолам-алейхем.

‒ Алейхем-шолам».

Дарэвалюцыйнае жыццё Баранавіч мае і такуцю адмеціну, як выданне першай у гэтай старонцы сапраўднай газеты – «Листок объявлений». І здарылася гэта ў 1912 годзе. А яшчэ раней, у 1909 годзе, у Баранавічах быў адчынены электратэатр «Эдэм». І ў тым жа годзе – чатырохкласнае вучылішча. Між іншым, пры ім адразу была створана і бібліятэка, якая на пачатку налічвала 200 кніг.

Атмасфера асветы, культурны асяродак заўсёды спрыяюць фарміраванню цікавых асоб. Так яно складвалася і ў Баранавічах і бліжніх ваколіцах. Сярод ураджэнцаў Баранавіч адна з самых яркіх фігур – Навум Натанавіч Мейман. Нарадзіўся ў 1911 годзе. У 1932 годзе закончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. Ужо ў 26 (!) гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань славутага Мікалая Чабатарова. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Што вельмі цікава, займаўся найболей фізічнымі праблемамі. Працаваў у Інстытуце фізічных праблем, а затым – у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР. Навуковыя вышукі нашага земляка былі высока ацэнены савецкім урадам: у 1953 годзе Мейман быў уганараваны Сталінскай прэміяй – за распрацоўку пытанняў тэарэтычнай фізікі. Менавіта Навум Натанавіч зрабіў сур’ёзны ўнёсак у матэматычны бок распрацоўкі ядзернай зброі. У наступныя гады свайго жыцця шмат займаўся палітыкай. Як вучоны ў нечым паўтарыў лёс акадэміка Сахарава. У1988 годзе вучоны і  праваабаронца Навум Мейман пакінуў Савецкі Саюз. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага універсітэта. Памёр у Ізраілі ў 2001 годзе.

У размове пра славутых ураджэнцаў Баранавіч нельга абыйсці ўвагай і яшчэ адну знакамітую ўраджэнку паселішча. У 1892 годзе ў Баранавічах нарадзілася Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая. Закончыла гімназію. Жыла і працавала ў Маскве. Была прыхаджанкай каталіцкага храма Святога Людвіка. У сваёй кватэры збірала знаёмых, вяла дыскусіі на рэлігійна-філасофскія тэмы. Стварыла падпольны каталіцкі гурток. У чэрвені 1933 года разам з іншымі паплечнікамі па веры была арыштавана. Патрапіла ў лагер. На Салаўках выйшла замуж. Працягвала прапаведаць свае перакананні. У 1937 годзе Каміла была расстраляна. Пагадзіцеся, такая цвёрдасць у перакананнях вартая павагі і з’яўляецца добрым маральным прыкладам для грамадства.

Сёння ў Расійскай Федэрацыі добра вядома імя Уладзіслава Якаўлевіча Панчанкі, які нарадзіўся ў Баранавічах ў верасні 1947 года. У 1971 годзе закончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца адным з буйнейшых у свеце спецыялістаў у галіне лазерна-інфармацыйных тэхналогій. У 1997 годзе нашаму земляку было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі. У 2006 годзе Уладзіслаў Якаўлевіч узначаліў Інстытут малекулярнай фізікі Расійскага навковага цэнтра «Курчатаўскі інстытут». Панчанка – акадэмік  Расійскай Акадэмііі навук. З’яўляецца аўтарам болей 350 навуковых раборт, у тым ліку – 12 манаграфій і манаграфічных аглядаў. Найболей значныя работы ўраджэнца Баранавіч адносяцца да найвастрэйшых і найболей актуальных праблем фізікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2008 годзе прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прызначыў нашага земляка старшынёю савета Расійскага фонда фундаментальных даследаванняў.

Баранавічы – радзіма фізіка Георгія Мікалаевіча Барздова (нарадзіўся ў кастрычніку 1949 года). Доўгія гады прафесар доктар фізіка-матэматычных навук Барздоў чытае ў БДУ курс «тэарэтычная механіка».

Баранавічы дваццатага стагоддзя – гэта і лёсы герояў вайны паветранага аса Сяргея Грыцаўца, мінскага падпольшчыка Івана Кабушкіна, славутага беларускага кінарэжысёра Міхаіла Пташука, паэта Валянціна Таўлая, чыё імя носіць гарадская бібліятэка. Дарэчы, шукаючы памяткі даўніны, калі надарыцца вам патрапіць у Баранавічы, то не мінайце і гарадскую бібліятэку. Як і ў мясцовым музеі, тут вядзецца надзвычай вялікая работа краязнаўчага характару. Збіраецца літаратура па гісторыі горада і раёна, збіраюцца матэрыялы пра славутых ураджэнцаў края. Дарэчы, сярод іншых адметных кніг, звязаных з баранавіцкім краязнаўствам, ёсць тут і зборнік старых баранавіцкіх паштовак, выдадзены, між іншым, у саміх Баранавічах.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 224 раз