Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларускія літаратурныя адрасы ва Украіне. Пуціўль, Сумы, Кіеў..: Сцежкамі пісьменніка Анатоля Майкі  

  • Среда, 24 февраля 2021 12:37
  • Автор  Сугучча

Анатоль Фёдаравіч Майка нарадзіўся 22 чэрвеня 1932 года ў Пуціўлі (Украіна). Беларус. З сям’і ўраджэнцаў в. Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Ф.І. Майкі і В. В. Падабед. У школу пайшоў у 1940 ў г. Пуціўлі. У час Вялікай Айчыннай вайны – у в. Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Бацька адправіў жонку і дзяцей у адпачынак. А сам застаўся арганізоўваць ва Украіне антыфашысцкае падполле. Але так склалася, што і сам у вайну патрапіў на родную Пухавіччыну. Партызаніў у сваіх родных мясцінах. Адзін час быў камісарам партызанскага атрада.

Са снежня 1943 па ліпень 1944 гг. Анатоль Майка – «сын партызанскага атрада» ў брыгадзе «Полымя», якая дзейнічала на тэрыторыі Пухавіцкага раёна.  З ліпеня 1944 да 1945 гг. – у дзіцячым доме ў Магілёўскай вобласці. З 1945 г. – ва Украіне. У 1952 годзе закончыў Лужкоўскую сярэднюю школу ў Сумскай вобласці. У 1952-1957 гг. – студэнт філасофскага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1957-1962 гг. – карэспандэнт Украінскага радыё. У 1962-1972 гг. – карэспандэнт, загадчык аддзела ўкраінскай рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Комсомольское знамя». У 1972-1983 гг. – загадчык аддзела газеты «Вечерний Киев». У 1983-2003 – намеснік галоўнага рэдактара,  рэдактар аддзела навін Кіеўскага тэлебачання. За журналісцкую працу ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», прэміяй «Залатое пяро» Саюза журналістаў Украіны. Заслужаны журналіст Украіны.

Анатоль Майка ‒ аўтар кніг нарысаў і дакументальных аповесцяў «Доверие» (Кіеў, 1962), «Дороге нет конца» (Кіеў, 1963), «Третий горизонт»  (Кіеў, 1972),  «Магистраль прокладывают братья» (Кіеў, 1975), «Влюблённые в городе» (Кіеў, 1977), «Начни с себя» (Кіеў, 1988). Працуе і ў галіне мастацкай прозы. Адно з апавяданняў было надрукавана ў часопісе «Нёман». У часопісе «Маладосць» у перакладзе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча змешчана аповесць Анатоля Майкі «Помста», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Пухавіччыне.

У розны час пра Анатоля Майку пісалі ў беларускім друку, у тым ліку – і ў газеце «Літаратура і мастацтва».

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 286 раз
Другие материалы в этой категории: « Чавусы і ваколіцы Ивье и окрестности »