Четверг, 22 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Георгій Скрыпнічэнка: Сустрэча ў Міры

  • Воскресенье, 27 сентября 2020 13:55
  • Автор  Сугучча

У Музеі «Замкавы комплекс “Мір”» 25 верасня 2020 года адкрылася выстаўка жывапісу і графікі «Сімвалы часу. Боскае і зямное ў творах Георгія Скрыпнічэнкі».

‒ Падзея не адбылася б, калі б не цёплае прыцягненне да сучаснасці ў айчынным выяўленчым мастацтве з боку музейных работнікаў «Замкавага комплекса “Мір”» і асабіста дырэктара гэтай асветніцкай установы Аляксандра ЛОЙКІ, ‒ зазначыла на адкрыцці куратар выстаўкі і кіраўнік праекта «Art librum», мастацтвазнаўца Ала ЗМІЁВА. – Мы з радасцю везлі ў Мір працы вялікага мастака сучаснасці Георгія СКРЫПНІЧЭНКІ, бо ведалі, што ім тут будзе ўтульна. І гэтая ўтульнасць няхай дапаможа новым наведвальнікам музея адкрыць для сябе не толькі гісторыю нашай Айчыны, але і яе сучаснае прачытанне вачыма жывапісца і графіка…

Георгій Скрыпнічэнка, які нарадзіўся ў 1940 годзе ва Украіне, пасля Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі пераехаў у Слуцк. Тут атрымаў мастацкія ўрокі ў таленавітага педагога і графіка Уладзіміра Садзіна. У 1966 годзе закончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Паспрабаваў сябе ў розных тэхніках, пастараўся сумясціць гісторыка-міфалагічны досвед, філасофскія ацэнкі сусветнага існавання чалавецтва з рэчаіснасцю, з беларускай гісторыяй. Мастацтвазнаўцы, мастацкія крытыкі лічаць Г. Скрыпнічэнку, які пайшоў з жыцця ў 2015 годзе, паслядоўным сюррэалістам. Хаця на самай справе мастакоўскі светагляд беларускага творцы шмат шырэйшы. Пра гэта сведчаць і дзесяткі прац, якія выстаўлены зараз у адной з залаў у Мірскім замку, а таксама сотні прац Георгія Сяргеевіча, якія раскіданы па розных музеях, знаходзяцца ў калекцыянераў і яго спадчыннікаў.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел былы міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей МАРТЫНАЎ, які доўгія гады сябраваў з мастаком, які і зараз спрыяе пашырэнню вядомасці здзейсненага Г. Скрыпнічэнкам, сын мастака – Сяргей СКРЫПНІЧЭНКА, унук Георгія Сяргеевіча – Дамінік СКРЫПНІЧЭНКА, мастацтвазнаўца, мастацкі крытык Юрый АБДУРАХМАНАЎ.

 

Сяргей Шычко

Выява: Георгій Скрыпнічэнка. Фота Яўгена Колчава

Прочитано 40 раз Последнее изменение Воскресенье, 27 сентября 2020 14:32