Воскресенье, 18 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гісторык антычнасці – з віцебскага Гарадка

  • Понедельник, 01 февраля 2021 10:50
  • Автор  Сугучча

Аркадзь Сямёнавіч Шофман (15.11.1913, г. Гарадок Віцебскай губ, цяпер – Віцебская вобл. – 7.10.1993, Казань, Татарстан,  Расійская Федэрацыя) – імя амаль забытае.  І шкада…

Аркадзь Шофман – савецкі і расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1965). Прафесар (1966). Закончыў класічнае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1938).

А нарадзіўся наш зямляк у сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу.  Выкладаў у фабрычна-заводскім вучылішчы. У 1930 – 1933 гады вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Мо і там захаваліся якія сляды з біяграфіі вучонага?.. З 1938 года Аркадзь Шофман – асістэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта ЛДУ. Адначасова ў 1939 – 1940 гг. – выкладчык Першага Ленінградскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1940 – 1948 гг. – у Ашхабадскім педагагічным інстытуце. Спярша – дацэнт (зацверджаны ў вучоным званні ў 1948), затым – загадчык кафедры старажытнай гісторыі, дэкан гістарычнага факультэта. У 1944 – 1945 гг. – сакратар парткама інстытута, член райкама ВКП (б). Член Вучонага Савета Інстытута гісторыі і літаратуры Туркменскага філіяла АН СССР. Магчыма, быў знаёмы з туркменскім мовазнаўцам, беларусам Аляксандрам Пятровічам Пацалуеўскім..? Ашхабад – горад па тым часе зусім невялікі. А ў эвакуацыі ў сталіцы Туркменістана былі і рускі пісьменнік Юрый Алеша, і ўраджэнка Магілёва перакладчыца, пісьменніца Надзея Вольпіна…

Аркадзю Шофману пашчасціла перажыць драматычны Ашхбадскі землятрус у ноч на 6 кастрычніка 1948 года. З 1948 г. вучоны – у Казанскім дзяржаўным універсітэце: загадчык кафедры усеагульнай гісторыі, дацэнт, прафесар-кансультант. З 1991 г. – прафесар-кансультант кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Кола навуковых зацікаўленняў ва ўсе гады літаральна адно і тое самае – узнікненне Македонскай дзяржавы. Асноўныя працы прысвечаны гісторыі старажытнай Македоніі. Аркадзь Шофман – аўтар манаграфій «Гісторыя антычнай Македоніі» (Казань, 1960) і «Усходняя палітыка Аляксандра Македонскага» (Казань, 1976) (абедзве працы адзначаны першымі прэміямі Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта). Шэраг публікацый А. Шофмана прысвечаны гісторыі антычнасці, гісторыі ўсходазнаўства ў Казанскім універсітэце, гісторыі Казанскага ўніверсітэта. Наш зямляк з’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў у «Савецкай Гістарычнай Энцыклапедыі». Падрыхтаваў вучоны і 48 кандыдатаў і некалькі дактароў навук. А яшчэ А. Шофман – ініцыятар стварэння  і на працягу 20 гадоў нязменны кіраўнік навуковага семінара «Антычны панядзелак» для вучоных – антыказнаўцаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэта.

Ураджэнец Гарадка быў адзначаны званнем Заслужанага дзеяча навукі Татарскай АССР (1983).

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 58 раз