Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Светлая памяць светламу Чалавеку

Пайшла з жыцця лідскі педагог, літаратар, краязнаўца Алеся Іванаўна Бурак, якая свае першыя творчыя крокі здзейсніла ў пухавіцкай Дукоры…

За плячыма – шмапакутнае ваеннае дзяцінства, гады пасляваеннай студэнцкай вучобы… У памяці яе – выпадковае знаёмства на дукорскай прасторы з народным паэтам Якубам Коласам. Алеся Бурак была знаёмая з многімі беларускімі пісьменнікамі, ліставалася з Адама Русаком. Вельмі цаніла падараваныя ёй з аўтографамі, цёплымі аўтарскімі надпісамі кнігі беларускіх літаратараў. Выдала некалькі зборнікаў вершаў. Ужо ў дарослым жыцці да паэтычных заняткаў прыйшоў і яе сын. Алесю Іванаўну вельмі шанавалі сябры па педагагічнай ніве, яе калегі, паплечнікі па лідскай літаратурнай супольнасці. Паэтэса і ў сталым узросце актыўна друкавалася ў лідскіх выданнях.

Заўсёды, хаця і сэрцам і душой параднілася з Гародзеншчынай, Лідчынай, успамінала пра Дукору, праз усё жыццё несла дружбу з дукорскімі сябрамі-аднакашнікамі. Вельмі цёпла і мне пісала пра Васіля Савіча Гарбацэвіча – настаўніка і драматурга, які, магчыма, у значнай ступені і паўплываў на развіццё мастацкага таленту сваёй вучаніцы.

Светлая памяць Светламу Чалавеку!

Алесь Карлюкевіч.

Прочитано 437 раз Последнее изменение Суббота, 26 Август 2017 23:23
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии