Вторник, 22 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паштоўкі работ Царфіна

Зусім невялікім накладам – 300 асобнікаў – выдадзены набор паштовак “Файбіш-Шрага Царфін. Рэпрадукцыі”.

Работы аднаго з мастакоў Парыжскай школы, нашага суайчынніка (нарадзіўся Царфін ў Смілавічах у 1899 годзе) зараз знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Францыі, ЗША, Расіі. У Беларусі – у Нацыянальным мастацкім музеі і карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка”. А таксама – у Зале Царфіна музея “Прастора Хаіма Суціна” у гарадскім пасёлку Смілавічы (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць).

Напрыканцы 2017 года прыватная ўстанова культуры “Спадчына і час” выдала набор з 12 паштовак “Файбіш-Шрага Царфін. Рэпрадукцыі”. Выданне ажыццёўлена ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Адна з частак гэтага праекта – ініцыятыва “Развіццё турыстычнага патэнцыялу г.п. Смілавічы”.

Колеры Царфіна – адлюстраванне яго неардынарнага мастакоўскага мышлення. “Руанскі сабор”, “Від на Іерусалім”, “Дарога”, “Шартрскі сабор”, “Вялікі букет”, працы розных гадоў, у якіх аднолькавая назва – “Без назвы”, “Чырвоны замак”, рэпрадукцыі якіх змешчаны на паштоўках, істотна ўзбагачаюць нашы ўяўленні пра ўраджэнцаў Беларусі, што займелі сталую прапіску як “мастакі Парыжскай школы”.

Жывапісец, мастак па тканіне, кніжны графік, Файбіш-Шрага Царфін першае мастацкае сталенне праходзіў у Віленскай мастацкай школе І. Трутнева. У 1914 годзе эмігрыраваў у Палестыну. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Іерусаліме. У 1923 годзе пераехаў у Берлін. Пасля патрапіў у Парыж, дзе ізноўку сустрэўся з Хаімам Суціным. У час Другой сусветнай вайны служыў у французскай арміі. Альбом малюнкаў, зробленых падчас вайсковай службы, быў набыты ў мастака французскім урадам. Яшчэ пры жыцці мастака яго працы актыўна набывалі музеі і прыватныя калекцыянеры. У прыватнасці, праца “Пейзаж” была набытая Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва ў Парыжы за 25 тысяч франкаў. Між іншым, карпартыўная калекцыя “Белгазпрамбанка” бярэ пачатак з 12 работ ураджэнца Смілавіч, якія куплены ў 2011 годзе ў эксперта па Парыжскай школе Надзін Нешавер.

Выданне камплекта паштовак арганізаваў і падрыхтаваў да друку мастацтвазнаўца Юрый Абдурахманаў.

Мікола Раўнапольскі

Фота: Файбіш-Шрага Царфін, mishpoha.org

Прочитано 136 раз Последнее изменение Воскресенье, 24 Декабрь 2017 14:13
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии