Понедельник, 21 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Лірычны поўдзень” Расціслава Бензярука

  • Понедельник, 19 Март 2018 13:52
  • Автор  Созвучие

Пісьменнік з Берасцейшчыны Расціслаў Бензярук стварыў ункіальны па зместу партрэт літаратурнага жыцця ў адным з раёнаў вобласці – Жабінкаўскім. Кніга “Лірычны поўдзень” мае змястоўны падзагаловак: “З вытокаў “Плыні” – аб’яднання творчых людзей пры газеце “Сельская праўда”.

Расповяд пра паўвекавую гісторыю літаратурнага аб’яднання настолькі насычаны фактамі, мастацкімі дэталямі, сведчаннямі пра розных людзей і розныя творы, што кнігу па праву можна назваць энцыклапедыяй літаратурнага, культурнага жыцця края.

Праз многія старонкі кнігі “Лірычны поўдзень” праходзяць яркія персанажы – паэты, празаікі, якія пакінулі свій след у жыцці Жабінкі, Жабінкаўскага краю. Ці не найболей легендарны з іх – паэт і перакладчык Васіль Сахарчук. Пражыў ён параўнальна няшмат, але паспеў пакінуць пасля сябе выразны след – выдаў некалькі зборнікаў вершаў, тры кнігі перакладаў з балгарскай мовы. А галоўнае – здолеў падтрымаць шмат каго з мясцовых паэтаў. У першую чаргу – таленавітага творцу Васіля Гадульку.

Кніга Расціслава Бензярука – добры прыклад стварэння літаратаурна-краязнаўчага партрэту края. Яе можна лічыць узорам для напісання на мясцовым матэрыяле адметных гісторыка-літаратурных, літаратурна-краязнаўчых прац. Такое выданне павінна патрапіць у школы не толькі Жабінкі і раёна, але і ўвогуле ў розныя асветніцкія ўстановы Берасцейшчыны і Беларусі.

Хацелася б, каб такую руплівую працу пісьменніка Р. Бензярука заўважыў і Саюз пісьменнікаў Беларусі, адзначыўшы яе на самым высокім узроўні.

Алесь Карлюкевіч

Фота: Сельская газета (з архіву "Плыні")

 

 

 

Прочитано 35 раз Последнее изменение Понедельник, 19 Март 2018 13:53
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии