Пятница, 20 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Скарбы зямлі беларускай прадстаўляюць праз спадчыну яе абласцей

  • Вторник, 20 Март 2018 14:53
  • Автор  Сугучча

З удзелам Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распачаўся цыкл мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай». Наведнікам імпрэз прадставяць вынікі работы айчынных бібліятэк, архіваў, музеяў, навуковых ды адукацыйных устаноў, а таксама аматараў краязнаўства, якія вывучаюць, аднаўляюць і папулярызуюць гісторыю родных мясцін. Мэта новага праекта — бліжэй пазнаёміць беларусаў з інфармацыйнай спадчынай нашай краіны праз цікавыя мерапрыемствы.

Вынікі першага праекта прэзентавалі ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Падарожжа пачалося з Віцебшчыны — зямлі мастацтваў, якая мае багатую і цікавую гісторыю. Мастакі, пісьменнікі, музыкі, навукоўцы — спіс выбітных імёнаў прадстаўнікоў палягае ва ўсіх кірунках інтэлектуальнай дзейнасці. Але гэтыя імёны захаваліся для нашчадкаў дзякуючы інфармацыйным крыніцам ды руплівай працы архівістаў і даследчыкаў. Сучаснае і мінулае айчыннага краязнаўства прэзентавалі загадчыца сектара краязнаўства і праектнай работы НДА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анжаліка Ганчарова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, вядучы бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Кацярына Яскевіч, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдат гістарычных навук Мікалай Півавар.

 — З гэтым праектам мы ўжо год, — паведаміла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч. — Праз імпрэзу «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Віцебшчына» мы падводзім вынікі сумеснай работы з віцебскімі краязнаўцамі-даследчыкамі, бібліятэчнымі і музейнымі супрацоўнікамі, гісторыкамі і архівістамі, а таксама знаёмімся з дасягненнямі ў вывучэнні гісторыкакультурнай спадчыны Віцебшчыны і нашай краіны ў цэлым.

Вобраз краіны, яе гісторыя фарміруюцца ў свядомасці нашых сучаснікаў дзякуючы інфармацыйным крыніцам, якія ў свой час захавалі для наступных пакаленняў падзеі таго часу. Гэтыя крыніцы заслугоўваюць асобнай увагі, таму госці імпрэзы даведаліся пра існаванне падрыхтаваных з гэтай нагоды мультымедыйных выданняў «Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909—1919): документы и материалы» і «Региональная история Беларуси в документах и материалах Виленской археографической комиссии (1864—1915)». А фарміраванне мастацкага вобраза горада Віцебска прасачылі па прэсе мінулага стагоддзя: на прыкладзе газет кшталту «Віцебскага лістка» Валерый Шышанаў распавёў пра творчае жыццё вобласці ў паслярэвалюцыйныя часы, калі на старонках штотыднёвікаў гучалі імёны Марка Шагала і Казіміра Малевіча.

Іншым абласцям Беларусі таксама ёсць, чым ганарыцца, — далей праект «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай» пакажа культурную спадчыну Брэстчыны.

Дар’я Чарняўская

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 132 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии