Пятница, 20 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшаў 700-ы нумар “Краязнаўчай газеты”

  • Четверг, 29 Март 2018 09:15
  • Автор  Сугучча

15 гадоў плённай дзейнасці і 700 нумароў “Краязнаўчай газеты”.

Выданне Беларускага фонда культуры за многія гады сваёй руплівай працы (газета заснавана 15 гадоў назад) займела высокі аўтарытэт у людзей, чытачоў, якія захоплены збіраннем ведаў пра сваю радзіму, пра розныя маленькія і вялікія паселішчы, пра суайчыннікаў, якіх з Беларусі раскідала па ўсім свеце. Менавіта са старонак “Краязнаўчай газеты” можна скласці сапраўдны краязнаўчы летапіс нашай Бацькаўшчыны. Газета выконвае вялікую асветніцкую місію. Многія аўтары выдання, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца на працягу ўсяго перыяду існавання газеты Уладзімір Гілеп, – прафесійныя літаратары, гісторыкі, аўтары цікавых, адметных кніг. Можна смела зазначыць, што са старонак “Краязнаўчай газеты” і пачыналіся многія кнігі, якія расказваюць пра тыя ці іншыя рэгіёны краіны. Варта згадаць супрацоўніцтва з “Краязнаўчай газетай” такіх дасведчаных даследчыкаў, як Віталь Скалабан, Анатоль Бутэвіч, Віктар Хурсік, Ігар Пракаповіч, Міхась Карпечанка. Варта сказаць, што з юных аўтараў “Краязнаўчай газеты” выраслі прафесійныя журналісты рэспублкіанс кіх выданняў Ніна Шчарбачэвіч (працуе ў “Звяздзе”), Ігар Грэчка (працуе ў “Настаўніцкай газеце”), Сяргей Макарэвіч (працаваў у “Літаратуры і мастацтве”) і шмат хто яшчэ.

Несмуненна, у Год малой радзімы “Краязнаўчая газета” вылучыць усё новыя і новыя ініцыятывы, якія, спадзяёмся, падтрымае шырокая грамадскасць. Найперш – настаўніцтва, бібліятэкары, работнікі культуры, студэнцтва, універсітэцкая грамадскасць.

З 700-м нумарам, “Краязнаўчая газета”! Новых яркіх публікацый! Новых чытачоў!

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 75 раз Последнее изменение Четверг, 29 Март 2018 09:40
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии