Пятница, 20 07 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Давыд-Гарадок. Прысвячаецца Году малой радзімы

  • Суббота, 12 Май 2018 12:58
  • Автор  Сугучча

У выдавецтве “Бяловагруп” (Мінск) падрыхтавана да друку кніга, якой адкрываецца серыя выданняў пра розныя мясціны нашай краіны.

Гартаючы старонкі, прызнаюся, асабіста для мяне нечаканай кнігі Леаніда Дранько-Майсюка (аўтар тэкстаў) і Анатоля Клешчука (аўтар фотаздымкаў), падумалася вось пра што… Беларусь надзіва багатая людзьмі адоранымі, дзеяздольнымі, творчымі, людзьмі, якія маюць прагу да стваральнага, пазітыўнага , цікавага жыцця. Жыць на Палессі, пагадзіцеся, – нялёгкі клопат. Палеская прырода, акалічнасці ў арганізацыі штодзённага побыту патрабуюць ад чалавека, сям’і многіх асаблівых уменняў. Пра іх і расказваюць аўтары – пісьменнік, улюбёны ў родную старонку, лірык Леанід Дранько-Майсюк, і фотамастак, вандроўны журналіст, якога ведае ўся Беларусь, з імем якога шмат хто атаясамляе ўрадавую і парламенцкую газету нашай краіны “Звязду”, Анатоль Кляшчук.

За старонкамі кнігі – настойлівая праца фотажурналіста-шукальніка, многія яго сустрэчы з Давыд-Гарадком. За старонкамі кнігі – дзяцінства, юнацтва, сустрэчы з радзімай паэта, публіцыста, захопленага сваім краем літаратара, яго штодзённае асэнсаванне асаблівасцяў давыд-гарадоцкага жыцця. А яшчэ за старонкамі кнігі – падказка пра чалавека як галоўнае багацце нашай Айчыны.

Куды б ні завітаў у нашай краіне – паўсюль знойдзеш красу, яркія адметнасці, паўсюль знойдзеш нешта цікавае, што вылучае тую ці іншую старонку, той ці іншы рэгіён. Агароднікі і разьбяры па дрэву, ткачы і легендарныя шаўцы, якія вырабляюць адмысловыя фартухі (як у Бездзежы, на Берасцейшчыне),  майстры шыць кажухі (як у Моталі), валяць валёнкі (як на Дрыбіншчыне), рыбакі, паляўнічыя… Пералік майстэрстваў і адрасоў можа быць бясконцым.

Гартаючы старонкі кнігі-альбома, згадаўся незабыўны класік беларускай нацыянальнай літаратуры Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч з яго “Зямлёй пад белымі крыламі”, з яго краязнаўчымі нарысамі. Пісьменнік, чый след назаўжды застанецца ў лёсе Беларусі, і зараз прымушае пільна ўглядацца ў адметнасці беларускага жыцця. Мо ўрокі яго, мо шлях, які зараз, сёння пракладваюць Леанід Дранько-Майсюк і Анатоль Кляшчук, і шмат каго з таленавітых творцаў Беларусі падштурхнуць да руплівасці ў расповядзе пра Беларусь і народ Беларусі. І тады выдавецтву, якое дорыць чытачу гэты па-свойму ўнікальны том, нічога іншага не застанецца, як стварыць бібліятэку пачуццяў, уражанняў, адмысловую краіназнаўчую бібліятэку.

Такога кшталту кнігі, несумненна, стануць патрэбнымі мастацкімі і дакументальнымі аргументамі ў адлюстраванні не толькі прыгажосці розных куточкаў нашай радзімы, але і дапамогуць геаграфію жыцця ў Беларусі зрабіць цікавым і вартым увагі расповядам.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 40 раз Последнее изменение Суббота, 12 Май 2018 12:59
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии