Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Васіль Быкаў і Пухавіччына

На здымках з архіва Яўгена Коктыша занатаваны Васіль Быкаў і на Пухавіцкай зямлі.

Васіль Быкаў праз многія стасункі самым цесным чынам звязаны з рознымі куточкамі Беларусі. Найперш – з куточкамі Віцебшчыны і Гародзеншыны. Але ў біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі ёсць і пухавіцкія штрышкі.

Вось і на гэтых здымках Яўгена Коктыша празаік сфатаграфаваны ў час знаёмства з музеем матэрыяльнай культуры “Дудуткі” (размешчаын паблізу вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна), дзе досыць часта ў 1990-ыя гады ладзіліся розныя пісьменніцкія імпрэзы, канферэнцыі і семінары. На здымку побач з Васілём Уладзіміравічам – яго жонка Ірына Міхайлаўна.

Яшчэ адзін штрышок у “пухавіцкую тэму” у звязку з Васілём Быкавым. У Пухавіцкім раёне ў час Вялікай Айчыннай вайны жыў падлеткам Анатоль Майка. Яго бацька нарадзіўся ў вёсцы Зацітава Слабада. Партызаніў, спярша – ва Украіне, пасля ў роднай пухавіцкай старонцы. Толя жыў у дзедавай сям’і, затым – у партызанскім лагеры. І калі вырас, стаў журналістам. Выйшаўшы на пенсію, пачаў пісаць пра вайну мастацкія творы. І па адным з сюжэтаў яго тэлефонным дарадцам быў Васіль Быкаў. Пазваніў Анатоль Фёдаравіч па даведніку, меркаваў толькі павіншаваць з Днём Перамогі – і на гэтым усё. Атрымалася ж іначай. Размова вылілася далёка за межы шэраговага віншавання.

- Васіль Уладзіміравіч мяне ўважліва выслухаў, паабяцаў нават напісанае пасля прачытаць, – расказваў мне колькі гадоў назад наш зямляк, які на той час жыў у Кіеве. – шкадую, што знаёмства далей не парцягнулася. Але і гэты міг жыцця, гэтыя стасункі далі мне відавочны творчы імпульс, дапамаглі вывесці ўспаміны шырэй, надаць ім мастацкае, грамадскае гучанне.

Анатоль Майко здолеў надрукаваць некаторыя свае мастацкія творы ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы – часопісах “Нёман” і “Полымя”. І за гэта найперш удзячны добраму, чалавечнаму стаўлянню да яго мастацкіх ідэй з боку Васіля Быкава.

Сяргей Шычко

Фота Яўгена Коктыша 

Прочитано 565 раз
Другие материалы в этой категории: З краязнаўчых вандровак. Угалец »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии