Пятница, 25 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памяці Васіля Свістуна

Сёння, нягледзячы на такія звышхуткія электронныя зносіны ў сацыяльных сетках, многія навіны спазняюцца. Вось і я не адразу даведаўся, што на Пухавіччыне некаторы час назад памёр чалавек, які запачаткаваў Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей у Дукоры. Памёр Васіль Мікітавіч Свістун. Партызан, школьны настаўнік, арганізатар краязнаўчай рабоыт спярша ў Дукорскай сярэдняй школе, а пасля і стваральнік Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея.

Здаецца, яшчэ нядаўна ў мяне перад вачыма ляжала раённая газета “Пухавіцкія навіны” з нататкай і фотаздымкам з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць пра дукорскага настаўніка В. С. Гарбацэвіча. Працытую цалкам подпіс да калектыўнага здымка, на якім ёсць і В. М. Свістун: “У Дукоры на будынку сярэдняй школы 18 красавіка была адчынена мемарыяльная дошка ў гонар беларускага драматурга, заслужанага настаўніка БССР В. С. Гарбацэвіча. З нагоды гэтай падзеі адбыўся ўрачысты сход, на якім прысутнічалі дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея А. А. Прановіч, дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Г. Б. Лабастава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Б. А. Зубкоўскі, старшыня Дукорскага сельвыканкама Т. М. Савік, жыхары вёскі Дукора, вучні і настаўнікі школы. Адкрываючы ўрачыстае мерапарыемства, дырэктар установы адукацыі М. У. Панцюшэнка адзначыў, што ў вёсцы ганарацца сваім знакамітым земляком. Тут жывуць людзі, якія добра памятаюць пісьменніка, якія былі яго вучнямі і суседзямі. І вельмі важна, што памятная дошка ўстаноўлена менавіта на будынку школы, якой вясковы асветнік аддаў шмат гадоў свайго жыцця”.

Такім вясковым асветнікам быў і сам Васіль Мікітавіч Свістун. Ён у сааўтарстве з Аляксандрам Шарапам напісаў кнігу па гісторыі партызанскага руху на Пухавіччыне. Валодаў звесткамі пра многіх знакамітых ураджэнцаў Пухавіцкага края. Асабліва – пра ўраджэнцаў Дукоры і суседніх паселішчаў. Ёсць некаторае шкадаванне, што Васіль Мікітавіч не напісаў добрай краязнаўчай кнігі пра Дукоры. Бо ён быў і сведкам многіх падзей, і валодаў дарам краязнаўчага апавядальніка, ды і ў архівах адкрыў многія дакументы па гісторыі Дукоры і суседніх паселішч. І ўсё ж, хаця сёння музей раёна працуе ў Блоні і ў Мар’інай Горцы, Васіль Свістун пакінуў аб сабе значны краязнаўчы след – ён быў пачынальнікам у стварэнні сістэмы дзяржаўных і грамадскіх музеяў на Пухавіччыне.

Зараз у Дукоры, дзякуючы інціыятыўнасці прадпрымальніка Івана Уладзіслававіча Гумоўскага, працуе сядзіба “Дукорскі маёнтак” са сваім музеем. У колішнім панскім флігелі, дзе калісьці месціўся і раённы музей, І. Гумоўскі заснаваў новы музей, прысвечаны гісторыі Дукорскай сядзібы. Можа быць, лагічна было б там усталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Мікітавіча Свістуна?

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 400 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии