Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аўтограф Алеся Махнача

З Алесем Махначом я пазнаёміўся яшчэ вучнем Пухавіцкай сярэдняй школы. Яны ўтрох – Алесь Махнач, Станіслаў Шушкевіч, Захар Бірала – прыехалі да нас на выступленні. Пашчасціла і нашаму класу быць слухачамі паэтаў, празаікаў, якіх добра ведалі па кнігах са школьнай бібліятэкі. А з сатырыкам Захарам Біралам, бо жыў ён побач – у Mар’інай Горцы, мы і раней мелі магчымасць сустракацца.

Мне вельмі тады захацелася падпісаць кнігу ў паважаных аўтараў, але такога выдання ні дома, ні ў кнігарні не знайшлося. І тады я прынёс у лабаранцкую кабінета фізікі, дзе пісьменнікі яшчэ заставаліся пасля сустрэчы, калектыўны зборнік вершаў “Універсітэт паэтычны”.

Праз шмат гадоў, калі працаваў у “Звяздзе” і “Чырвонай змене”, не аднойчы сустракаўся з Алесем Іванавічам Махначом. Шкадую, што тыя сустрэчы былі досыць кароткія. Але ж пасля іх ужо засталіся аўтографы на кнігах самога Алеся Іванавіча. Вось адзін з іх – на дакументальнай аповесці “Камандзір Усходняга форта”, прысвечанай абаронцу Брэсцкай крэпасці Пятру Гаўрылаву. Варта нагадаць, што і Алесь Махнач – удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці. Чытаю даўно – 3 чэрвеня 1998 года – напісаныя радкі: “Дарагому сябру, цудоўнаму Чалавеку, Пісьменніку і Летапісцу нашай зямлі роднай – Алесю Мікалаевічу Карлюкевічу – са шчырасцю. А. Махнач.”

Мне думаецца зараз, што можна было б і перавыдаць кнігу пра легендарнага Гаўрылава. Як, дарэчы, іншыя творы Алеся Махнача, адрасаваныя юнаму чытачу. Вось дзе сапраўды сацыяльна значная літаратура – кнігі, якія наступным пакаленням расказваюць, сведчаць пра Вялікую Айчынную вайну. І мне аўтограф Алеся Махнача напамінам служыць, што пра зробленае такімі папярэднікамі, як ён, трэба паклапаціцца і сёння. Мы проста абавязаны гэта зрабіць… Як і абавяхзаны расказваць наступнікам пра іх, удзельнкіаў Вялікай Айчыннай вайны, стаўленне да творчай працы, пра іх жаданні занатаваць у прасторы часу падзеі той вайны.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 679 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии