Понедельник, 18 02 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў кнігу аб гісторыі камсамола Беларусі

  • Среда, 24 октября 2018 15:49
  • Автор  Сугучча

Больш як 300 фотаздымкаў, у тым ліку адноўленыя літаральна па абрыўках партрэты камсамольскіх лідараў мінулых гадоў, успаміны колішніх актывістаў і сабраныя калектывам аўтараў па крупінках звесткі і факты з 13 архіваў Беларусі і Расіі.... У Мінску прэзентавалі выданне «У рытме імклівых гадоў... Нарысы гісторыі камсамола Беларусі», якая ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда» і ахоплівае агулам 116 гадоў гісторыі маладзёжнага руху.

Сярод яе аўтараў — вядомыя айчынныя навукоўцы і даследчыкі, многія з якіх самі маюць вопыт работы ў камсамольскай арганізацыі ці яе пераемніку — Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. На 280 старонках у дзевяці артыкулах навукова-папулярнага выдання грунтоўна і падрабязна расказваецца гісторыя ўзнікнення і развіцця як беларускага камсамола, так і маладзёжных арганізацый суверэннай Беларусі. «Гэта партрэт камсамола без рэтушы, максімальна аб'ектыўны, бо тут прадстаўлены не толькі подзвігі і здзяйсненні камсамольцаў, але і трагічныя падзеі, якія адбываліся цягам стагоддзя», — расказаў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, вядомы гісторык і палітолаг Вадзім Гігін, які выступіў рэдактарам-укладальнікам кнігі.

Старшыня Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху Аляксей Крыўдэнка — у 1990—1991 гадах — першы сакратар ЦК ЛКСМБ — нагадаў, што камсамол стаў натхняльнікам многім важных з'яў, каштоўных і запатрабаваных і ў наш час: так, у свой час дзякуючы моладзі нарадзіліся першыя суботнікі, студатрады, нормы ГПА, сацыялістычныя спаборніцтвы... «На мой погляд, гэта кніга не столькі пра мінулае, колькі пра будучыню, — лічыць Аляксей Крыўдэнка. — І з яе ёсць, што ўзяць для работы настаўнікам, выхавальнікам, педагогам у вайсковых часцях, у вышэйшых навучальных установах — усім тым, хто выхоўвае нашу цяперашнюю моладзь, у тым ліку ў патрыятычным кірунку». А першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк падкрэсліў, што ўнікальны зборнік нарысаў, у якім адлюстраваны самыя яркія і значныя моманты гісторыі камсамольскага руху, стане яшчэ адным падарункам да 100-гадовага юбілею ўсесаюзнай маладзёжнай арганізацыі. Дарэчы, яшчэ адзін падарунак — намаляваны мастаком на вокладцы значок з лічбай 100 атрымае рэчыўнае ўвасабленне і будзе ўручаны актывістам і арганізацыям-пераемнікам напрыканцы юбілейнага камсамольскага тыдня, 29 кастрычніка, на ўрачыстым сходзе «Камсамолу 100: эстафета пакаленняў» у Палацы Рэспублікі.

Першы тыраж выдання «У рытме імклівых гадоў... Нарысы гісторыі камсамола Беларусі» складае 2500 асобнікаў, частка з якіх паступіць у продаж, а таксама трапіць у школы і бібліятэкі. Дарэчы, ужо сёння абмяркоўваецца дадатковы тыраж, паколькі кнігу замаўляюць многія арганізацыі. І гэта, падкрэслівае Вадзім Гігін, толькі частка вялікай працы — наперадзе даследчыкаў чакае падрыхтоўка вялікай навукова-тэарэтычнай манаграфіі, якая з дапамогай Міністэрства адукацыі ўбачыць свет у 2020 годзе, калі будзе адзначацца 100-годдзе непасрэдна беларускага камсамола. Таксама абмяркоўваецца магчымасць выдання кніг, якія расказалі б сучаснай моладзі пра камсамольскія песні, знакамітыя і малавядомыя камсамольскія будоўлі і г. д.

Вікторыя Целяшук

Фота Андрэя Сазонава

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Камсамол — вачыма сведак і сучаснікаў

Прочитано 62 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии