Суббота, 17 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Мінску дзейнічае ўнікальная экспазіцыя віртуальнай рэальнасці «VKL3D»

  • Вторник, 15 января 2019 22:05
  • Автор  Сугучча

У Нацыянальным гістарычным музеі на пастаяннай аснове дзейнічае ўнікальная экспазіцыя — аўтарскі праект віртуальнай рэальнасці «VKL3D». Там, надзеўшы стэрэаакуляры, можна нібыта прагуляцца па Гальшанскім і Крэўскім замках часоў іх росквіту — ХV—ХVІІ стагоддзяў. Такія адчуванні называюцца «Эфектам прысутнасці». 

У рабоце па 3D-рэканструкцыі за аснову былі ўзяты старыя выявы, архіўныя тэксты, навуковыя публікацыі, даныя раскопак — усяго гэтага часта недастаткова для аднаўлення поўнай карціны з усімі дэталямі. Таму даводзілася абгрунтавана выкарыстоўваць аналагі, якіх шмат у еўрапейскай архітэктуры, натуральна, кіруючыся логікай і мастацкім густам для стварэння завершанага вобразу. Таму гэты мастацкі праект лепш вызначаць як навукова-папулярны.

Ідэйны натхняльнік і распрацоўшчык дадзенай праграмы Ахрэм Белабровік вырашыў ажывіць замкавыя муры. І зрабіць так, каб па лесвіцах, па замкавым пляцы, па галерэях прагульваліся паны і паненкі, служылыя людзі. Такім чынам быў зроблены праект «Кунтушы маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў». Была распрацавана сюжэтная лінія — якія падзеі маглі разгортвацца ў замку цягам аднаго дня. У ролі гістарычных персанажаў выступілі некаторыя папулярныя беларускія блогеры, медыйныя асобы, удзельнікі музычнага калектыву «Тутэйшая шляхта».

Атрыманыя фотаздымкі былі накладзены на 3D-выявы замка. Атрыманыя карціны надрукаваны ў стэрэафармаце пры падтрымцы кампаніі «Стэрэасвет». Ахрэм Белабровік расказаў карэспандэнту «Звязды» пра тое, як ствараўся гэты праект:

— Усё ішло даволі простым шляхам. Былі пытанні, чаму ў замках, панарамы якіх мы бачым, няма людзей. Тэхнічна ўставіць іх у саму панараму было даволі складана. Таму прыдумалі асобна стварыць малюнкі, а на іх дадаць персанажаў. Мы сустрэліся з ансамблем «Тутэйшая шляхта», з «Майстэрняй уражанняў», якія і сталі аднымі з галоўных удзельнікаў праекта. Спачатку меркавалася зрабіць адну, дзве ці тры выявы, аднак дзякуючы сумеснаму крэатыву выпрацаваўся сцэнарый. Малюнкі ідуць у храналагічнай паслядоўнасці і расказваюць пэўную гісторыю. Атрымаўся цэлы дзень з жыцця колішніх насельнікаў замка. Зроблены таксама і ролік з гэтымі выявамі.

Персанажамі «Аднаго дня з жыцця Сапегаў» сталі лідар гурта «Lіtу Tаlеr» дудар Дзяніс Шматко, блогер Ася Паплаўская, журналіст Юлія Пранчакова, мастак-рэканструктар Ледзі Олвэн з дзецьмі, Анастасія Велесава і нават яе сабака Яхант.

— Нашу гісторыю трэба паказаць цікава, нестандартна. Толькі гэтым можна зачапіць людзей, — кажа Ахрэм Белабровік. — Мы робім гэты праект не для вузкага кола зацікаўленых асоб, а для ўсіх. У свой час я нават не думаў пра стэрэаакуляры, аднак, калі зразумеў, што можна зацікавіць людзей віртуальнай рэальнасцю, прапанаваў у такім выглядзе прадставіць нашы замкі. А ў новых карцінах выкарыстана функцыя стэрэа. Мяркую, што сама галаграфія можа зацікавіць кагосьці, а следам — і наша гісторыя.

Сцэнарый «Кунтушоў маляваных» заснаваны на рэальных падзеях гісторыі — знаёмстве і пачатку раману маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой гаспадара Гальшанскага замка Паўла Стафана Сапегі.

«На жаль, людзі не надта цікавяцца гісторыяй, — рэзюмуе Ахрэм Белабровік. — Хтосьці думае, напрыклад, што нашы замкі будавалі замежнікі. Аднак гэта ж зрабілі нашы ўласныя продкі! У суседзяў здымаюць мульцікі пра Смаленск, пра Суворава, іншыя робяць анімаваную гісторыю Польшчы... На гэтым фоне мы выглядаем не так багата. А хацелася б, каб больш было творчых людзей, гатовых рабіць нешта для Радзімы. Бо цяпер у нас вельмі мала цікавага кантэнту па гісторыі, мала малюнкаў, анімацыі і іншага. Калі я гэта зразумеў, то вырашыў, што пачну з сябе. Так і распачалася мая работа над «VKL3D».

Ніна Шчарбачэвіч

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Стэрэараман Сапегаў

Прочитано 197 раз Последнее изменение Вторник, 15 января 2019 22:09
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии