Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Месца на вайне і ўнёсак жанчын у Перамогу абмеркавалі ў Мінску

  • Среда, 27 марта 2019 11:05
  • Автор  Сугучча

Месца на вайне і ўнёсак жанчын у Перамогу абмеркавалі ў Мінску падчас круглага стала «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі». Арганізатарамі выступілі Беларускі саюз жанчын, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальная акадэмія навук.

— У Беларусі каля 70 тысяч жанчын былі партызанкамі і падпольшчыцамі, амаль шэсць соцень ваеннымі ўрачамі. Сярод Герояў Савецкага Саюза — дзесяць беларусак. Усе ведаюць Веру Харужую, Зіну Партнову, Алену Мазанік, але хто астатнія? Мы павінны ведаць імя кожнай з іх. Лёсы дзяўчат не пакідаюць абыякавымі і з'яўляюцца прыкладамі небывалай мужнасці, — упэўнена намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна. — Нашы папярэдніцы заўсёды былі ў самым цэнтры падзей. Не баяліся ні цяжкай працы, ні агню, ні ворага. Нельга выхаваць патрыётаў толькі гаворачы і чытаючы, трэба ўцягваць у дзейнасць тых, каго хочам навучыць. Таму так важна ствараць як мага болей нагод для больш цеснага ўзаемадзеяння моладзі са старэйшым пакаленнем, паказваць рэальныя прыклады гераізму.

Круглы стол даў старт шэрагу мерапрыемстваў у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі». Мар'яна Шчоткіна паведаміла, што плануецца правесці экскурсіі ў музей Вялікай Айчыннай вайны для дзяцей з аддаленых раёнаў краіны і з малазабяспечаных сем'яў. Тут, дарэчы, дзякуючы праекту экспазіцыя папоўнілася выстаўкай, прысвечанай франтавічкам, партызанкам і работніцам тылу.

— У тыя страшныя гады жанчына была ў небе і на зямлі, у тыле і на перадавой, у шпіталі і на заводах. Яны без боязі кідаліся ў бой. Імі трэба ганарыцца, але нельга забываць і пра тых, хто натхняў мужчын на подзвігі, — выказаў думку дырэктар музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў. — Вайна — гэта не толькі баталіі, гэтая яшчэ і любоў, у імя якой кожны баец абараняе Радзіму.

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Акадэміі навук, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя нагадаў пра няпросты лёс жанчын і пасля вайны:

— Тады Беларусь была краінай удоў і дзяцей-сірот. Ніколі не забуду, як у роднай вёсцы жанчыны збіраліся і суцяшалі адна адну: «Крысціна, і твой прыйдзе...», «Маруся, і твой, можа, ужо на паўшляху дадому...». Назаўсёды ўрэзалася ў памяць іх вернасць — усё жыццё яны прысвяцілі памяці абаронцаў Айчыны. Жанчыны адбудавалі гарады з нуля, узнялі эканоміку, выгадавалі дзяцей, кормячы іх крапівой і лебядой.

— Усе ведаюць маці-патрыётку Настассю Купрыянаву з Жодзіна: жанчына адправіла на фронт пяцёра сыноў. Гэтая гісторыя такая не адна. У маршала авіяцыі Сцяпана Красоўскага было чацвёра братоў, і ўсе ваявалі, у генерала Іосіфа Гусакоўскага — пяцёра, яны таксама правялі вайну на франтах, — нагадаў кандыдат гістарычных навук, прафесар Барыс Далгатовіч. — Больш за тое, калі капнуць глыбей, то падобныя прыклады знойдуцца ў кожным раёне Беларусі. І за ўсімі гэтымі мужчынамі стаялі іх матулі, якія з дзяцінства выхоўвалі патрыятычны дух, вучылі быць адданымі і смелымі. Нізкі ім паклон!

А вось удзельніца вызвалення Мінска, сяржант у адстаўцы Валянціна Чудаева назад азірацца не стала. Замест гэтага ветэран звярнулася да падрастаючага пакалення:

— Памятайце, спадчына — гэта не хрусткія банкноты, не бляск золата, а наша з вамі памяць, духоўнасць. Мне хочацца, каб беларуская зямля пахла хлебам, а не порахам, каб неба было чыстым і яго ніколі не рассякалі варожыя самалёты.

Ганна Курак

Загаловак у газеце: У шпіталі, на фронце, у сэрцы

Крыніца: Звязда

Прочитано 222 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии