Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лёс рускай пісьменніцы Любові Клячко самым цесным чынам звязаны з Беларуссю

 

…Напрыканцы XIX стагоддзя ў мястэчку Пухавічы жыла руская паэтэса Любоў Белкіна (праўда, пад іншым прозвішчам). Але ж спярша звернемся да біяграфіі пісьменніцы. Нарадзілася Любоў Міхайлаўна (дзявочае прозвішча Радзівонава, па першаму мужу — Клячко) 4(16) кастрычніка (ці 30.10 (11.11) 1875 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай губерні, у сям’і прыстава. У 1889—93 гадах вучылася ў Мінскай гімназіі.  

Відавочна, вучылася ў дзяржаўнай жаночай гімназіі. Бо Марыінская жаночая гімназія была адчынена толькі ў 1899 годзе. Курс яе не скончыла «па сямейных абставінах». З 16 гадоў жыла ўрокамі, зблізілася з рэвалюцыйнай моладдзю Мінска. Удзельнічала ў фарміраванні шэрагу гурткоў, якія разам складалі мясцовую арганізацыю — Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Узяла на сябе кіруючую, так бы мовіць, ролю. Наладзіла сувязі з рэвалюцыйнымі гурткамі Масквы, Кіева, Адэсы і іншых гарадоў Расійскай імперыі. У 1900 годзе праграма Рабочай партыі была выкладзена Белкінай (і адрэдагавана Г.А. Гершуні) у брашуры «Свабода». Тады ж пераехала ў Пецярбург, была арыштавана і выслана ў Херсонскую губерню.

Але ж якая і ў якія гады сувязь з Пухавічамі?.. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ў вёсцы Блонь захоўваюцца ў машынапісе ўспаміны Анатоля Восіпавіча Бонч-Асмалоўскага, рэвалюцыянера і гаспадара маёнтка ў Блоні ў перадрэвалюцыйныя дзесяцігоддзі. Бонч-Асмалоўскі расказвае пра мужа і жонку Клячко, якія, відаць, пераехалі ў Пухавічы ў 1893 годзе. Сямёна Клячко прызначылі ў мястэчку загадчыкам аптэкі. Бонч-Асмалоўскія пазнаёмілі сям’ю Клячко з наведвальнікамі Блоні — С. Кавалікам,

К. Брэшка-Брэшкоўскай, Г. Гершуні. Не выключана, што ўсе гэтыя людзі бывалі не толькі ў Блоні, але і ў мястэчку. Блізкая дарога, заняткі з яўрэйскай моладдзю Любові Міхайлаўны — усё гэта не магло не прывесці ў Пухавічы і Каваліка, і «бабулю расійскай рэвалюцыі» Брэшка-Брэшкоўскую (дарэчы, літаратара, публіцыста). Сямён Клячко прыняў удзел і ў перавозцы нелегальнай літаратуры з-за мяжы.

Дружба сям’і Клячко з Гершуні спярша магла быць абумоўлена і тым, што Грыгорый Андрэевіч быў фармацэўтам, меў у Мінску свой бактэрыялагічны кабінет. Знаёмства Гершуні з блонскай кампаніяй істотна паўплывала на радыкалізацыю яго поглядаў. І хутчэй за ўсё згаданая брашура «Свабода» пісалася Любоўю Клячко ў Пухавічах. Магчыма, тут, у мястэчку яе і рэдагаваў Гершуні.

Са згаданых успамінаў Бонч-Асмалоўскага: «Увесну 1901 года пасля ўважлівага вобыску ў сябе ў маёнтку адпраўлены ў суправаджэнні жандармаў прама ў Пецярбург у дом папярэдняга заключэння, дзе я і праседзеў роўна год. Дапытвалі мяне больш усяго аб рэвалюцыйнай прапагандзе сярод блонскіх сялян. Наколькі гэта магчыма было — я адмаўляў. Улік было мала, і на працягу першага перыяду дазнанне прыходзіла да параўнальна добрага завяршэння. Настолькі, што нават жандармскі палкоўнік Мілер, які дапытваў мяне, абнадзеіў невялікім пакараннем. Але раптам восенню 1901 года гэты ж самы палкоўнік выклікаў мяне на допыт на Цвярскую вуліцу і, прамарынаваўшы гадзін шэсць без яды ў чаканні допыту, абвясціў аб узнікненні новай і вельмі сур’ёзнай справы. Пачынаецца допыт аб прапагандзе сярод яўрэйскіх рабочых мястэчка Пухавічы. На працягу гэтага допыту я чую гучную спрэчку ў суседнім пакоі паміж другім жандармскім афіцэрам і Любоўю Міхайлаўнай Клячко-Радзівонавай, — менавіта яна такой прапагандай і займалася. Яна была арыштавана яшчэ раней за мяне разам з маладым селянінам вёскі Блонь Максімам Лукашыкам па справе першай друкарні сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Пецярбургу, распачатай і хутка праваленай. Што ж датычыцца прапаганды сярод пухавіцкіх рабочых, то Любоў Клячко аднойчы сапраўды ўгаварыла мяне пайсці да іх на сход, які праходзіў у бліжэйшым ад майго саду ляску. Гэта было супраць маіх правілаў, бо я пазбягаў размаўляць, раздаваць нелегальныя брашуры тым рабочым і сялянам, якія ведалі мяне ў твар і па прозвішчу.

Любоў Міхайлаўна не мела цвёрдага характару. Будучы арыштаванай, яна паддалася ўплыву жандармаў і нагаварыла ім шмат лішняга. Яе паказанні былі галоўнай прычынай гэтай справы і наступнай маёй высылкі. У канцы расследавання мне прызначылі адміністрацыйную высылку спярша на сем, а пасля на пяць гадоў ва Усходнюю Сібір. Па гэтай справе быў арыштаваны мой старэйшы сын Іван Анатольевіч і таксама па абвінавачванню ў прапагандзе сярод навакольных сялян яму прызначылі чатыры гады высылкі.

Арыштаваны былі ў Блоні сяляне Мікалай Лявонавіч Цэхановіч (прызначана чатыры гады высылкі ў Архангельскую губерню), Навум Мігуцкі і Віктар Максімавіч Каток (высланы за межы Мінскай губерні на два гады)».

Больш ва ўспамінах Анатоля Бонч-Асмалоўскага пра Любоў Міхайлаўну няма ні слова.

Вядома, што ў 1901— 1905 гадах рэвалюцыянерка жыла ў Адэсе. У 1906 годзе выходзяць з друку зборнікі вершаў Любові Белкінай-Клячко «Песни революции» (Кіеў) і «На распутьи» (Масква).

У другім зборніку надрукавана яе сатырычная «Быліна пра Іллю Мурамца і Салаўя-разбойніка». Было і асобнае выданне гэтага твора — таксама ў 1906 годзе, у Маскве. У «Быліне…» у алегарычнай форме адлюстравана перамога над чыноўнікамі і панамі.

Нелегальна выйшлі вершаваны зборнік «Декабрьские дни» і паэма «Лейтенат Шмидт» (Казань, 1907). У зборніку «Лесная лилия» (Масква, 1910) суседнічалі інтымная лірыка і вершы на грамадскую, антырэлігійную тэмы, а таксама пераклады вершаў польскай паэткі Канапніцкай. Творы свае Любоў Белкіна (вядомая ў гісторыі беларускага рэвалюцыйнага руху ўсё ж як Клячко-Радзівонава) друкавала ў «Образовании», «Современном мире», «Русском богатстве». У 1912 годзе працавала ў палтаўскім дабрачынным выдавецтве «Колос ржи».

У 1913 годзе адрэдагавала некалькі нумароў палтаўскага часопіса «Труженик». Пасля 1917 года жыла ў Туле, супрацоўнічала ў перыядычным друку. У Туле ў 1925 годзе пабачылі свет яе раман «Рольф Май» і паэма «Буревестник Дуарнена».

Памерла Любоў Міхайлаўна ў 1944 годзе ў Маскве. Успамінаў аб сваёй рэвалюцыйнай барацьбе, на жаль, не пакінула. І вельмі шкада. Тое, што ўдалося расказаць пра Любоў Міхайлаўну — усяго палова праўды. Не выклікае ніякіх сумненняў, што Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі напісаў праўду. Але ж і ён не дапусціў ніякіх выказванняў на мяжы з абвінавачваннямі. Відаць, і сам разумеў, што патрэбны дакладныя сведчанні і дакументы. Да ўсяго астатняга, сапраўды, жандармскія следчыя маглі б выцягнуць патрэбныя ім паказанні падманным шляхам. Але зараз я хацеў бы паразважаць крышачку пра іншае. У цянётах забвення Любоў Белкіна аказалася як таленавіты літаратар. Сучасніку, нават вельмі ўважліваму да мастацкай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, вядомыя адзінкавыя творы колішняй жыхаркі Пухавіч. А між тым Любоў Белкіна — таленавітая асоба. Вось і сведчанне — фрагмент з паэмы, які і прапануем увазе чытача:

Каждый дом был тюрьмой в эту пору,

Крепостями — громады домов,
Город спрятался в темную нору
И ворота замкнул на засов.


Мы постигли все ужасы ада,
Всю трагедию доли своей,
Десять дней и ночей канонада,

Кровь и смерть десять дней и ночей!

Обезумев, внимал обыватель

Перестрелке, тревожившей ночь,
И дрожал, и молчал, как предатель,

И не смел, не хотел им помочь.
Им, которые там одиноко
Вдоль угрюмых, как ночь, баррикад

Стяг борьбы водружают высоко
И под знаменем строятся в ряд,
Им, чье сердце, за всех негодуя,

Жаждет мстить за невинную кровь,

Им, которые жизнь молодую

Отдают для спасенья рабов.


В налетающем вихре бессилья,
В трудный час приближенья конца

Поддержите орлиные крылья,

Утомленные крылья борца!

Белоснежные, чистые, дивные,
Эти крылья уперлись в зенит...

Братья! Слышите вопли призывные?

 Зов борцов, замирая, звенит.
Бой разлился реками огнистыми,
Враг готов их в крови потушить!
О, не дайте ж руками нечистыми

 Нерасцветшие жизни душить!
Черный дым, как зловещее знамя,

Достигал огневых облаков...

Разъяренное хищное пламя
Пожирало добро бедняков.

Разрушались пылавшие зданья...

Нестерпимые ужасы дня,

Нестерпимые вопли страданья

Погребались в пучине огня.
Воцарясь на руинах предместий,

Торжествуя на трупах людей,
Дело черное злобы и мести
Довершал победительзлодей.
Страшен суд перед правдой народною,

Суд во тьме над свободой вершат.
Горе тем, кто с душою свободною

Очутился во власти солдат.
Ни проклятьем, ни злобными взглядами.

Не заставить краснеть палачей...

Разрушая предместья снарядами,
Не щадили ни жен, ни детей.
Не щадили святынь белокаменных,
Ни церквей, ни дворцов старины,

Пощадить ли им юношей пламенных —

Всю надежду и силу страны?!


Лихорадочно отблески красные

Пробегают по лицам солдат,

Полушепотом оклики властные

В переулке безлюдном звучат...
Ни души по дороге не встретится
Все покроет угрюмая тьма,
За широкою площадью светится
Тусклым светом окошек тюрьма.

Отворяйте ворота тюремные!

Расступись, утомленный конвой

Выходите, виденья подземные!

Выходите на суд роковой!

Не глядите, порутчик, с тревогою,
За углом вас дружинник не ждет,

Осужденных не вырвут дорогою,
На защиту никто не придет!

Успокойтесь, порутчик сиятельный!

Совесть — вздор, предрассудок, фантом…

Довершите ваш подвиг блистательный,

 Расскажите невесте потом.

Расскажите, что собственной шпагою
Вы из рук у них выбили флаг,
И за горло их взяли с отвагою,
И бесстрашно связали впотьмах.

Расскажите, как взяли в предместье

Десять тысяч дружины за час,
Как вы всех расстреляли на месте...
Обо всем расскажите невесте,
Чтоб назвали героями вас!

(Русская революционная поэзия. 1895—1917 /Сост., подг. текста и примеч. И.С.Эвентова.

Л., Сов. Писатель, 1957).

Напісаны гэтыя радкі па гарачых слядах — у снежні 1905 — на пачатку 1906 года — і прысвечаны падзеям першай рускай рэвалюцыі, Снежаньскаму паўстанню 1905 года ў Маскве. Узгадайце, хто яшчэ менавіта ТАК апісаў першую рускую рэвалюцыю. Таму, відаць, і забыццё было ў гады Савецкай улады, бо мастацкія вобразы і сімвалы Любові Белкінай не ўпісваліся ў існуючыя ідэалагічныя схемы. А пралетарскія паэты на фоне такой шчырасці, адкрытасці досыць часта выглядалі не лепшым чынам.

Алесь Карлюкевіч.

Прочитано 505 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии