Пятница, 19 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў»: Прэзентацыя на малой радзіме

  • Воскресенье, 09 июня 2019 12:10
  • Автор  Сугучча

Ці не самай галоўнай падзеяй увогуле ў Беларусі ў стварэнні жыццяпісу вёсак стала ў гэтым годзе выданне кнігі Зміцера Санько і Юрася Санько «Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў». Аўтары, відавочна, выклалі важкі адрэзак свайго жыцця, каб узнавіць акалічнасці жыцця, гісторыю роднага паселішча. Ёмісты фаліянт адлюстроўвае ўсё багацце побыту, фальклору, песеннага мастацтва жыхароў усяго аднаго толькі паселішча, і ў некаторай ступені, самых блізкіх яго ваколіц.

Азярычына – выключна багатая на гістарычную памяць вёска Пухавіцкага раёна. Размешчана не так далёка ад Рудзенска, зусім блізка ад славутых Дудзіч, ад вядомага на ўвесь свет музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі». Размешчана Азярычына на беразе вёскі ракі Пціч.

Прэзентацыя кнігі Зміцера Санько і Юрася Санько нядаўна адбылася ў самім Азярычыне, у школе, якую і закончылі аўтары. Вось што піша пра падзею ўважлівая да мясцовай гісторыі, краязнаўства раённая газета «Пухавіцкія навіны»: «Кніга – вынік шматгадовай працы, пранізанай пашанай да родных вытокаў, жаданнем паслужыць сваёй малой радзіме. У ёй змешчаны разнастайны матэрыял пра вёску Азярычына: вынікі археалагічных даследаванняў, гістарычны нарыс, песні, якія спявалі нашы продкі, успаміны азярычынцаў пра іх жыццё». І далей: «Аўтары расказалі, як кніга стваралася, выказалі падзяку тым, хто дапамог у зборы матэрыялаў.

Са словамі падзякі выступілі вучні школы Ангеліна Рунец і Карына Камлюк. Калі гэтыя дзяўчынкі знаёміліся з кнігай, то ўбачылі на фотаздымках сваіх продкаў, чым былі вельмі ўражаны.

Шчырыя словы падзякі сям’і Санько ў сваім вершы выказала таксама настаўніца Ірына Осіпчык, якая нарадзілася і вырасла ў гэтай вёсцы».

Нагадаем, што Пухавіччыне пашчасціла на вясковазнаўчыя кніжныя партрэты. У розныя дзесяцігоддзі выйшлі асобныя кнігі, якія прысвечаны Дукоры, Тальцы, Зацітавай Слабадзе, Блоні. Дарэчы, кніга пра Дукору пабачыла свет у Таронта (Канада).

 

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 36 раз Последнее изменение Воскресенье, 09 июня 2019 12:26
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии