Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пяць мар’інагорскіх гадоў

  • Воскресенье, 18 августа 2019 23:45
  • Автор  Сугучча

У 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння служыў вайсковы паэт, мемуарыст Мікалай Скатулін.  

З Мар’інай Горкай, Пухавіцкім краем звязаны лёсы і многіх вайскоўцаў, якія займаліся літаратурнай творчасцю. Адна з такіх асоб – паэт, мемуарыст Мікалай Іванавіч Скатулін. Нарадзіўся ён у горадзе Усцюжна Валагодскай вобласці 18 лістапада 1927 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагроджаны многімі медалямі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Вайсковай службе аддаў 33 гады. Прайшоў шлях ад радавога салдата да палкоўніка. З 1967 па 1977 гады быў вцкладчыкам ваеннай кафедры Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Адно з месцаў службы Мікалая Іванавіча – 5-я брыгада спецыяльнага прызначэння, якая і ў 1960-я дыслацыіравалася ў Мар’інай Горцы. Тут М. Скатулін служыў з 1962 па 1967 гг. Быў сённяшні ветэран на пасадзе начальніка спецыяльнай інжынернай службы вайсковага злучэння. Мікалай Іванавіч добра ведае пухавіцкія мясціны. Абыйшоў, аб’ехаў многія ваколіцы Мар’інай Горкі, не аднойчы бываў у самых розных вёсках нашай старонкі. Заўсёды з захапленнем углядаўся ў краявіды над пухавіцкімі рэкамі Свіслач, Цітаўка, Балачанка. І, канешне ж, так ці іначай захапленне беларускай прыродай, пухавіцкімі краявідамі знайшло адбітак у творчасці палкоўніка Мікалая Скатуліна. Ён – аўтар пяці вершаваных зборнікаў.

 А свае мемуарныя, напоўненыя многімі цікавымі сведчаннямі, запісы Мікалай Іванавіч выклаў у васьмі тамах пад агульнай назвай “Любоў”. Старонкі памяці – пра жыццё і любоў, пра любоў да блізкіх, да Айчыны, пра любоў да жанчыны, пра любоў да самога жыцця. У кнігах – і любоў да старажытнага горада Усцюжна, што на Валагодчыне, і дзе нарадзіўся Мікалай Іванавіч. У XVI стагоддзі Усцюжна лічыўся адным буйнейшым цэнтрам металаапрацоўкі і збройнай справы. У горадзе працавала каля 80 кузняў. Яшчэ ў 1544 годзе горад атрымаў ад Івана IV Грознага мытную грамату. Нават гарматы выкоўвалі ў родным паселішчы Мікалая Скутава.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 29 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии