Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На Гродзеншчыне ўстанавілі памятны знак акадэміку Карскаму

  • Среда, 13 ноября 2019 09:52
  • Автор  Сугучча

Нячаста адкрываюцца памятныя знакі ў гонар дзеячаў беларускай навукі, культуры і мастацтва ў сельскай мясцовасці. Таму кожная такая падзея прыцягвае да сябе ўвагу людзей, незалежна ад іх прафесіі, поглядаў, веравызнання, прыналежнасці да той ці іншай грамадскай суполкі.

Пра гэта падумалася на ўшанаванні памяці акадэміка, філолага-славіста, палеографа і энтографа, аўтара фундаментальнай навуковай працы «Беларусы» Яўхіма Карскага пад Гроднам.

Вядома, што месцам нараджэння славутага вучонага з'яўляецца вёска Лаша. Аднак у Гродзенскім раёне ёсць яшчэ адна мясціна, звязаная з імем Яўхіма Карскага. Гэта вёска Мігова, размешчаная на беразе Нёмана, непадалёк ад аэрапорта «Абухава».

Днямі тут адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака. Унізе мармуровай дошкі, прымацаванай да каменя, выгравіраваны ўрывак з успамінаў Яўхіма Карскага: «Летам 1901 г. мне давялося тры месяцы правесці ў маёнтку Мігова... гаворка тут чыста беларуская...»

Гэтыя словы, прачытаныя ў адной з кніжак, натхнілі гродзенскага краязнаўца Алеся Кроя ініцыяваць уключэнне вёскі Мігова, сваёй малой радзімы, у турыстычны маршрут «Прынёманскімі шляхамі Яўхіма Карскага» і распаўсюджванне адпаведнай карты. З розных крыніц ён даведаўся, што, аб'ехаўшы больш за сотню мястэчак і вёсак, Яўхім Карскі найчасцей праводзіў свой летні адпачынак тут. Яго праўнук Аляксандр Карскі тройчы згадваў Мігова ў працы аб геаграфіі месцаў пражывання і доўгіх прыпынкаў прадзеда з 1901 да 1907 года. Дачка акадэміка Наталля Баркоўская пісала: «Лета мы праводзілі на дачы пад Гроднам. Калі бацька не выязджаў у чарговую, часамі вельмі цяжкую і далёкую экспедыцыю па вывучэнні беларускіх гаворак, тады і на дачы пісаў свае працы».

На адкрыцці памятнага знака Алесь Крой выказаў падзяку многім людзям, якія дапамаглі ў яго ўсталяванні. Вялікую падтрымку ў арганізацыйных пытаннях аказаў старшыня Абухаўскага сельскага Савета Валерый Смалей. Пагрузачна-транспартныя работы ўзяў на сябе мясцовы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя І. Сянько. Не засталіся ўбаку жыхары вёскі Мігова і члены аднайменнага садовага таварыства. Без падмогі валанцёраў на ўвесь комплекс работ трэба было б сабраць яшчэ каля 10 тысяч рублёў.

Дарэчы, даўжыня шматтоннага каменя больш за 185 сантыметраў, шырыня да 140. Для такой глыбы, контуры якой, дарэчы, нагадваюць абрысы карты Беларусі, спецыялісты параілі будаваць моцны падмурак. А сам валун паставіць на пастамент, складзены з мноства малых камянёў, што сімвалізуюць тытанічную працу вучонага-даследчыка. Сам памятны знак з гранітнай плітой і надпісам на ёй быў адобраны Міністэрствам культуры.

Тамара Баўтрукевіч

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Мясцовае прыцягненне

Прочитано 38 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии