Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Коласаўскае прывітанне з расійскай глыбінкі…

  • Четверг, 07 января 2021 16:53
  • Автор  Сугучча

Гэты ліст чамусьці прыйшоў на адрас Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Магчыма, хтосьці падказаў нашаму карэспандэнту менавіта гэты адрас. А можа быць, з той прычыны, што Якуб Колас нарадзіўся на Міншчыне, аўтар вырашыў якраз нам і напісаць…

«Добры дзень, паважаныя беларускія таварышы!» — піша Мікалай Умаравіч Мустафін з Ніжагародскай вобласці. А далей гаворыць пра прычыну таго, што падштурхнула яго да карэспандавання: «…Хачу ўзнавіць у памяці адну выдатную падзею ў маім жыцці. У 1972 годзе напярэдадні 90-гадовага юбілея з дня нараджэння Якуба Коласа на наш суднабудаўнічы завод «ОКА» ў г. Навашына Ніжагародскай вобласці прыйшло запрашэнне на двух чалавек наведаць Беларусь на ўрачыстыя дні. Справа ў тым, што наш завод пабудаваў сухагруз, якому надалі імя Якуба Коласа. Калі спускалі судна на ваду, мы запрасілі дэлегацыю з Беларусі, якая складалася з членаў сям’і пісьменніка і членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі…»

Тут хацелася б некалькі слоў сказаць пра завод і пра сам горад. Навашына — раённы цэнтр, за 158 кіламетраў ад Ніжняга Ноўгарада. Заснаваны ў 1957 годзе: шляхам зліцця пасёлка Мардаўшчыкова і сяла Ліпня. Да рэвалюцыі Ліпня — цэнтр воласці ў Мурамскім павеце Уладзімірскай вобласці. З прамысловых прадпрыемстваў найбольш буйнае — судабудаўнічы завод (цяпер — ААТ «Окская судаверф»). Стаіць Навашына на правым беразе ракі Ака. Окская судаверф была заснавана ў 1907 годзе. З таго часу і пачалі ў Навашына будаваць караблі для марскіх і рачных прастораў. І сёння тут будуюць танкеры, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Сярод розных суднаў, выпушчаных у Навашына, — дарэвалюцыйныя баржы «Кацярына Вялікая», «Яраслаўна», кантэйнеравоз «Васіль Шукшын», плашкот «Шэльф» (ён быў пабудаваны для ВМФ). У 1982 годзе прадпрыемства было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

І яшчэ адно адступленне. Імя Якуба Коласа носіць Мінскі паліграфічны камбінат. А таксама — Нацыянальны драматычны тэатр у Віцебску. Імя Я. Коласа нададзена дзясяткам вуліц. І не толькі ў гарадах, гарадскіх пасёлках Беларусі, а яшчэ — у свой час імя народнага песняра Беларусі насілі шэраг калгасаў. У даведніку «Іх імёнамі названы…» (Мінск, 1987) згадваецца і цеплаход з імем Коласа, а вось пра сухагруз — ні слова.

З ліста Мікалая Мустафіна: «…Дырэктар завода Сяргей Волкаў, які, на вялікі жаль, нядаўна пайшоў з жыцця, у якасці заахвочвання запрасіў мяне з сабою, як лепшага работніка па сваёй прафесіі. 3 лістапада 1972 года ў Мінску нас сустракалі таварышы з Саюза пісьменнікаў на чале з Л. Я. Прокшам. Пасля невялікага адпачынку нас запрасілі на адкрыццё помніка Якуба Коласа, дзе я і пазнаёміўся з галоўным скульптарам Азгурам…» Згадаем, што гаварыў па завяршэнні сваёй працы сам скульптар (цытую па яго ўспамінах): «Калі мая задумка была ўвасоблена, мне не падалося дзіўным, што я ўбачыў на плошчы Якуба Коласа — васьмімятровага мудрага чалавека і спадарожнікаў яго жыцця. І Сымон-музыка, і чароўная Ганна, і магутны дзед Талаш, і Панас, які як быццам узмужнеў у гады Айчыннай вайны і стаў сімвалам непрыняцця прыгнёту, сімвалам вольналюбства беларусаў…

Мара мая здзейснілася. Мне здаецца, што менавіта такім быў вялікі мастак Якуб Колас. Бо як жа іначай ён мог бы ўмясціць у сябе народ беларускі. А ён — як ніхто! — беспамылкова гэта можна сказаць, умясціў у «Дрыгве» і ў «Новай зямлі», у радках і старонках неўміручай паэзіі і сумленнай прозы жывую душу суайчыннікаў сваіх.

Я ведаў яго. Сябраваў з ім. І быў абавязаны сказаць пра яго…»

Відаць, менавіта такі настрой скульптара перадаўся і токару з Навашына, бо і сёння помніцца яму сустрэча з Заірам Азгурам.

«У гэты ж дзень мы прымалі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 90-гадоваму юбілею Якуба Коласа. У прэзідыуме, дзе мы сядзелі, я ўбачыў выдатных паэтаў, пісьменнікаў з усёй нашай краіны. Карыстаючыся нагодай, я ўзяў аўтографы ў некаторых з іх: Р. Раждзественскага, Е. Лось, М. Танка, С. Алейніка і інш. На гэтым сходзе С. П. Волкаў выступіў з прывітаннем, уручыў ад імя работнікаў завода «ОКА» віншавальны адрас і макет карабля з імем Якуба Коласа таварышу Машэраву. Усе ўдзельнікі вечара падняліся і стоячы віталі нас гучнымі воплескамі. Мы адчулі гонар за свой калектыў, які зрабіў і дадзены макет, калі таварыш Машэраў, адсунуўшы сувеніры іншых дэлегацый і, падзякаваўшы нас, паставіў карабель перад сабою. Для мяне, радавога токара, гэта сталася незабыўнай падзеяй, якая застанецца ў памяці да канца жыцця.

У час знаходжання ў Мінску мы наведалі музей Якуба Коласа, дзе пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей. Сям’я Якуба Коласа запрасіла нас да сябе дадому на вячэру. Нам вельмі спадабалася гасціннасць і добразычлівасць гаспадароў дома…»

Госці з Навашына пабывалі і на ўрадавым прыёме. Наведалі таксама мемарыяльны комплекс «Хатынь». Былі і ўрачыстыя праводзіны, на развітанне беларускія пісьменнікі падзякавалі карабелаў за прыезд, за падарунак, за тое, што так ушанавалі імя Якуба Коласа. «У памяць пра гэтую падзею, — згадвае Мікалай Умаравіч, — я захоўваю да гэтай пары юбілейны медаль Якуба Коласа і мініяцюрны зборнік вершаў…» Ліст з невялікага расійскага горада нагадаў: памяць пра Якуба Коласа прысутнічае, жыве не толькі ў Беларусі.

Мікола Жалезінка

Прочитано 343 раз Последнее изменение Суббота, 09 января 2021 21:16