Среда, 28 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Родныя нашы вёсачкі: Пухавіцкі раён. Свята вёскі прайшло ў Светлым Бары Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

  • Понедельник, 28 сентября 2020 09:08
  • Автор 

Паселішча, якое размешчана ў Турынскім сельскім савеце, не такое ўжо і малое, ‒ 637 жыхароў у Светлым Бары. На свяце вёскі, развіццё якой раней у значнай ступені залежала ад мясцовай кардоннай фабрыкі (яна была заснавана яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя), выступіла і мясцовая паэтэса – Людміла КАЛАДЗІНСКАЯ. А таксама – самадзейныя артысты з калектываў «Светлаборачка» і «Асарці», якія працуюць пры Светлаборскім сельскім Доме культуры.

Варта нагадаць, што сюды, у Светлы Бор, на сустрэчы са школьнікамі, настаўнікамі завітвалі беларускія пісьменнікі Ганад ЧАРКАЗЯН, Уладзімір ГЛУШАКОЎ, Алесь КАРЛЮКЕВІЧ... У Светлаборскай сярэдняй школе працаваў дырэктарам дзіцячы празаік, літаратуразнаўца, краязнаўца Браніслаў ЗУБКОЎСКІ, аўтар кніг пра народнага песняра Беларусі Якуба КОЛАСА, Героя Савецкага Саюза Мікалая ЧЭПІКА.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 42 раз Последнее изменение Понедельник, 28 сентября 2020 09:41