Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шпацыры па старой Лідзе

  • Четверг, 05 марта 2020 10:58
  • Автор 

Выйшла новая кніга краязнаўца Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе» – сапраўдны гід па вуліцах старога горада.

У свой час Ліда двойчы (у 1891 і 1941 гг.) моцна пацярпела ад вялікіх пажараў, наступствы якіх значна паўплывалі на воблік горада. Менавіта дзеля захавання памяці аб страчанай спадчыне і была напісана гэта кніга. Выданне стала вынікам шматгадовай працы Леаніда Лаўрэша з кнігамі айчынных гісторыкаў, архіўнымі дакументамі, газетнымі артыкуламі і ўспамінамі гараджан.

З тонкіх ніцей сабраных краязнаўцам цікавых фактаў, маляўнічых замалёвак і сухой статыстыкі (куды ж без яе?) было саткана маштабнае гістарычнае палатно, якое мае на мэце пазнаёміць чытача не толькі з гісторыяй Ліды, але і са штодзёным жыццём яе жыхароў. У кнізе ёсць не толькі каардынаты старых будынкаў, але і QR-коды, якія дапамогуць самастойна вывучаць гісторыю горада.

Рэдакцыя «Маладосці» шчыра віншуе Леаніда Лявонцьевіча (між іншым, пастаяннага аўтара нашай рубрыкі Factum) з выхадам кнігі і зычыць яму натхнення і далейшых творчых поспехаў.

Прочитано 105 раз Последнее изменение Четверг, 05 марта 2020 10:59
Другие материалы в этой категории: « Юзаф Аляшкевіч (1777—1830) Агенты по обе стороны »