Среда, 23 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сляды мужнасці і трагедыйнасці

  • Суббота, 14 марта 2020 14:35
  • Автор  Сугучча

Узбекскі пісьменнік Кучкар Наркабіл піша кнігу пра Пухавіччыну ваенную

Не першы раз наведваецца ў Беларусь узбекскі літаратар Кучкар Наркабіл. Воін-інтэрнацыяналіст, ён ў свой час ваяваў у Афганістане. Бачыў пакуты, драматызм у лёсе народа гэтай краіны, якая суседнічае з Узбекістанам. Афганская вайна на ўсё жыццё пакінула след у лёсе ўзбекскага журналсіта і пісьменніка. Ён напісаў і кнігу пра  тое, што бачыў на ўласныя вочы. А цяпер працуе над аповесцю пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, пра лёсы ўраджэнцаў Узбекістана, якія ваявалі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі.

Сярод адрасоў, якія наведвае Кучкар Наркабіл у Беларусі, – і Пухавіцкі край. Вось зусім нядаўна пісьменнік пабываў на месцы спаленай фашыстамі вёскі Беразянка. «Сціплы помнік на магіле жыхароў невялікага ляснога паселішча, самі дрэвы, якія, як мне падалося, схіляюць свае галіны ў вечнай журбе, – расказвае ўзбекскі літаратар, – натхнілі мяне на новыя старонкі пра шматпакутную Беларусь. З цікавасцю я даведаўся пра тое, што Беразянка – вёска, якая была творчым, жыццёвым прытулкам народнага песняра Беларусі Якуба Коласа ў перадваенныя гады. Што ён марыў пабудаваць тут лецішча. І што ў час сваёй эвакуацыі ў Ташкенце ён даведаўся пра трагедыю Беразянкі. Вярнуўшыся ў Ташкент, я не абміну коласаўскія адрасы, прайду па знаёмай яму ў вайну вуліцы Сапёрная, падумаю, паразважаю пра тое, якімі слязьмі аблівалася сэрца паэта, калі ён даведаўся пра тое, што фашысты спалілі знаёмых яму беразянкаўцаў…»

Узбекскі пісьменнік напісаў нарыс пра Беларусь, надрукаваў яго ва Узбекістане. А ў беларускім альманаху «Далягляды» у перакладзе Навума Гальпяровіча на беларускую мову выйшаў яго верш пра Мінск, Беларусь у звязку з тэмай Вялікай Айчыннай вайны.

– У маіх планах – прэзентацыя кнігі пра Беларусь, Пухавіччыну ваенную менавіта ў Беларусі, – дзеліцца сваімі развагамі спадар Кучкар. – Я рады, што пазнаёміўся з Пухавіцкім краем. Удзячны за грунтоўныя экскурсіі, якія вось ужо двойчы правёў для мяне дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Аляксандравіч Прановіч.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 125 раз