Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Цюрколаг, які нарадзіўся ў Лепелі

  • Воскресенье, 10 января 2021 00:45
  • Автор  Сугучча

З Віцебшчынай звязаны многія імёны расійскіх, савецкіх навукоўцаў XX стагоддзя. І гэта зразумела. Шляхі па навуку з Віцебска, яго ваколіц найперш пралягалі ў Санкт-Пецярбург, Маскву, дзе навуковыя, універсітэцкія школы фарміраваліся, канешне ж, шмат раней, чым у Мінску ці, тым болей, у Віцебску.  

11 (24) верасня 1900 года ў Лепелі нарадзіўся мовазнаўца, семітолаг, цюрколаг Салій (Саламон) Сяргеевіч Майзель. У 1926 годзе наш зямляк закончыў адразу два факультэты Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства – дыпламатычны і эканамічны. Што пасля і паўплывала на прафесійную кар’еру Саламона. Некаторы час працаваў у гэтай самай ВНУ бібліёграфам. А з 1928 па 1932 гг. у Турцыі – супрацоўнік Гандлёвага прадстаўніцтва СССР. У 1934 – 1936 і пасля ў 1941 – 1942 гг. – дыпламатычны работнік у Іране. А ў 1936 – 1938 гады – карэспандэнт ТАСС у Турцыі.

У перапынках паміж замежнымі камандзіроўкамі Саламон Сяргеевіч выкладаў у розных ВНУ. У 1932 – 1934 гады – выкладчык Інстытута чырвонай прафесуры. І паралельна выкладаў у Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства. А ў 1939 – 1941 гады – ужо толькі ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства. З 1940 года – у Вышэйшай дыпламатычнай школе Народнага камісарыята па замежных справах СССР. З 1944 года Саламон Майзель загадваў кафедрай Бліжняга і Сярэдняга Усходу ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1945 годзе наш зямляк, абараніўшы дысертацыю, стаў кандыдатам філалагічных навук.

Саламон Сяргеевіч Майзель – аўтар шэрагу грунтоўных навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў. Сярод іх – і «Арабскія і персідскія элементы ў турэцкай мове», і «Падручнік турэцкай мовы», і манаграфія «Ізафет у турэцкай мове», а таксама праца «Шляхі развіцця карэннага фонду семіцкіх моў».

На вялікі жаль, памёр вучоны і дыпламат з Лепеля вельмі рана – у красавіку 1951 года. Але яго навуковыя працы перавыдаваліся і пасля смерці цюрколага, што, несумненна, сведчыць пра вартасны плён нашага земляка Саламона Майзеля ў навуцы.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 211 раз Последнее изменение Воскресенье, 10 января 2021 00:57