Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У старажытных Пухавічах пахаваны акадэмік Арнольд Смеяновіч

  • Четверг, 07 января 2021 14:34
  • Автор  Сугучча

5 студзеня 2021 года на могілках у вёсцы Пухавічы Пухавіцкага раёна, на Міншчыне, пахаваны акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі славуты айчынны нейрахірург Арнольд Смеяновіч. 

У Пухавічах ёсць могілкі ў самой вёсцы, па вуліцы Кастрычніцкая. Яны фактычна ўжо зачынены. Толькі зрэдчас на іх праводзяцца пахаванні побач з старымі магіламі, дзе засталося месца ля родзічаў. На старых могілках ёсць і захаванні, здзейсненыя ў XIX – на пачатку XX стагоддзя. А новыя могілкі, якія былі адкрыты болей трыццаці гадоў назад, – за вёскай, прыблізна ў трох кіламетрах ад Пухавіч, па дарозе на Глушку і Светлы Бор. Вось якраз тут і знайшоў свой вечны прытулак вялікі вучоны, легендарны нейрахірург-практык. І пандэмічная сітуацыя не стала памехай дзеля таго, каб з Арнольдам Фёдаравічам развіталіся літаральна сотні землякоў – з саміх Пухавіч, Мар’інай Горкі, Светлага Бора, іншых навакольных паселішчаў, з Мінска. 

І хаця нарадзіўся Арнольд у Бранску (Расійская Федэрацыя), дзяцінства яго, юнацтва – да заканчэння Пухавіцкай сярэдняй школы прайшлі ў Пухавічах. У школе, дзе ў час яго вучобы працаваў пісьменнік Алесь Пальчэўскі, настаўнік-краязнаўца Леў Пілатовіч, іншыя яркія педагогі.

Арнольд Смеяновіч сябраваў з многімі пісьменнікамі, мастакамі. Быў добра знаёмы з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Да нейрахірурга не аднойчы наведваліся пісьменнікі Мікола Мятліцкі, Ганад Чарказян, Браніслаў Зубкоўскі, Уладзімір Бельскі, публіцыст Анатоль Ярохін, акцёр Аляксандр Лабуш, мастак Каміль Камал… Акадэміку А. Ф. Смеяновічу прысвечаны паэтычныя і публіцыстычныя творы Міколы Мятліцкага, Раісы Баравіковай, Алеся Марціновіча, Вольгі Савасцюк, Уладзіміра Ліпскага і іншых літаратараў. Мо з часам будзе складзена і кніга, якая аб’яднае гэтыя творы?!. 

Акадэмік медыцыны – аўтар прадмоў да кніг казахскага пісьменніка Немата Келімбетава ў перакладзе на беларускую мову, кнігі Алеся Карлюкевіча «Сцежкамі Ігуменшчыны». 

Пройдзе некаторы час – і памяць славутага вучонага, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Мар’інай Горкі, ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна будзе вартым чынам ушанавана ў назвах вуліц Пухавіч, Мар’інай Горкі, Мінска, а таксама Дрыбіна, дзе Арнольд Фёдаравіч пачынаў сваю працоўную біяграфію маладым доктарам. Добра было назваць у гонар Смеяновіча і імянную стыпендыю ад імя Пухавіцкага райвыканкама для лепшых вучняў агульнаадукацыйных школ Пухавіччыны. Ды і Пухавіцкую раённую бібліятэку можна было б назваць імем вучонага… 

На могілкі ў Пухавічах развітацца са славутым земляком прыйшлі і мясцовы паэт, былы старшыня Пухавіцкага райвыканкама Фёдар Супрун, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, былы галоўны рэдактар газеты «Пухавіцкія навіны» паэт і публіцыст Вольга Савасцюк, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі доктар медыцынскіх навук Юрый Шанько, доктар медыцынскіх навук Таццяна Жукава, іншыя вядомыя ў краіне людзі. 

Кастусь Лешніца

Прочитано 312 раз Последнее изменение Четверг, 07 января 2021 16:52