Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшла новая кніга Уладзіміра Ліпскага «Крыніца здароўя: Вандроўка па лячэбнай краіне»

  • Понедельник, 28 июня 2021 12:17
  • Автор  Сугучча

Вядомы ў краіне публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі, які выдаў шмат кніг для дзяцей, напісаў цікавы гістарычны раман «Цар», не абмінае заняткаў публіцыстыкай. Гэта датычыцца і яго клопатаў, звязаных са шматгадовай працай у Беларускім дзіцячым фондзе, яго краязнаўчых зацікаўленняў. Гэта датычыцца і яго выбару надзённых тэм жыцця. Новае, што зараз адолена ў пісьменніцкіх памкненнях, — кніга нарысаў пра тое, як арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь сістэма санаторна-курортнага лячэння. На прыкладзе структур ААТ «Белаграздраўніца» У. Ліпскі падрабязна і ўнікае і ў гэтае веданне. 

«Крыніца здароўя: Вандроўка па лячэбнай краіне» — такая назва ў адмысловага кніжнага падарожжа. Вось што піша ў прадмове сам аўтар: «У слове „здароўе“ закадзіравана слова „дар“. » І далей: «Здароўе — дар Божы. Яго атрымлівае кожны новы пасланец у зямны рай. У гэты час на нябёсах запальваецца зорка. Па задуме творцы яна павінна гарэць доўга і шчасліва. Але пры ўмове, што ўладар Божага дару будзе дужа аберагаць яго, шанаваць, не бавіцца ў грахоўнасці. А калі спатрэбіцца, пакліча на дапамогу лекараў.

Пра адну калектыўную і вельмі гаючую крынічку здароўя і пойдзе наш аповед. Незвычайная лякарня называецца „Белаграздраўніца“...»

Санаторныя ўстановы ААТ «Белаграздраўніцы» набылі шырокую вядомасць. Сюды, у самыя маляўнічыя мясціны нашай краіны, едуць і грамадзяне Расіі, Ізраіля, Літвы, Эстоніі, Украіны і іншых дзяржаў. Усе яны высока адгукаюцца аб нашых беларускіх санаторыях. І пісьменнік уважліва зазірае ў сутнасць, спрабуе разабрацца, якімі высілкамі дасягнуты такі высокі ўзровень. Таму перш-наперш расказвае ў кнізе пра першага генеральнага дырэктара ААТ «Белаграздраўніца» Івана Фёдаравіча Аверчанку. Ад яго менавіта, ад дзяржаўнага мышлення гэтай асобы і яго штодзённай працы шмат што залежыць. Пасля эстафету ад аўтарытэтнага кіраўніка пераняў не меней энергічны, яркі руплівец сваёй справы: Васіль Мікалаевіч Судас, у якога за плячыма таксама меўся багаты кіраўніцкі досвед. На жаль, заўчасная смерць абарвала яго зямное жыццё. Другі год кіруе ААТ «Белаграздраўніца» генеральны дырэктар Васіль Іванавіч Сянько. Вось які яго і яго падначаленых галоўны дэвіз: «Камфорт ва ўсім і кожнаму...» І яшчэ вельмі істотныя словы ад Васіля Сянько: «Мы ўсе разам клапоцімся пра тое, каб найвялікшая каштоўнасць нашага грамадства Чалавек адчуваў у нашых санаторыях задаволеным і лячэннем, і харчаваннем, і адпачынкам». 

Кожны з нарысаў кнігі — канкрэтны адрас тых мясцін, дзе бруяць крыніцы здароўя: «Палюбі сябе» (легендарны дзятлаўскі, гродзенскі «Радон»), «Зайчыкава хатка» (спадарожнік «Радона» — санаторый «Баравічок»; таксама — у Дзятлаўскім раёне), «Світанак над Арэсай» (санаторый «Рассвет — Любань»: Любанскі раён, Асавецкі сельсавет), «Сосны танцуюць вальс» («Сасновы бор»: Маладзечанскі раён, Радашковіцкі сельсавет), «Цуд каля Малочнага возера» (Гродзенская вобласць, вёска Парэчча), «Маладзік над Замосцем» («Сонейка»: Слуцкі раён, Покрашаўскі сельсавет), «Сустрэча з векавечнай пушчай» («Налібоцкая пушча»: Валожныксі раён, каля вёскі Яцкава-Карчэмнае), «Тут на кожную травінку ноч кладзе сваю расінку» («Расінка»: Міёрскі раён, в Мурашкі — 2), «У Слуцку ўсё па-людску» («Случ»: Слуцкі раён, Кіраўскі сельсавет). 

«Крыніца здароўя» — шыкоўна зробленае выданне і з пункту гледжання выдавецкага, дызайнерскага, паліграфічнага афармлення (над гэтым рупіліся ў Выдавецкім доме «Вячэрні Гомель — Медыя»). Пагартае такую кнігу — і сам пачнеш выбіраць адрас адпачынку і лекавання. Дзверы санаторыяў «Белаграздраўніцы» адчынены і ўлетку, і зімою, і ў іншыя часіны года. 

Сяргей Шычко

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Прочитано 859 раз Последнее изменение Понедельник, 28 июня 2021 12:52