Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З кагорты расійскіх манголазназцаў

  • Понедельник, 12 октября 2020 11:14
  • Автор  Сугучча

Яшчэ зусім нядаўна пра повязь з Беларуссю можна было распытаць у самой Алены Маркаўны ДАРЭЎСКАЙ, а вось ужо болей як дзесяць гадоў прайшло, як адыйшла яна ў іншы свет…  

Нарадзілася будучы манголазнаўца 10 снежня 1919 года ў Хоцімску, на Магілёўшчыне. Бацька – Меер Лазаравіч Дарэўскі. Маці – Клара Ізраілеўна Дарэўская. Сярэднюю школу Кацярына закончыла ў Цвяры. Затым паступіла на гістарычны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры. Правучылася ў гэтай ВНУ тры гады.  Вялікі ўплыў на фарміраванне навуковых зацікаўленняў нашай зямлячкі аказалі гісторыі М. Ціхаміраў і С. Дзмітрыеў.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Кацярына Дарэўская эвакуіравалася ў Іркуцк… Працавала там у медыцынскім інстытуце. І працягвала вучобу. У 1945 годзе на выдатна закончыла Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Назва дыпломнай працы: «Нацыянальна-вызваленчы рух у Манголіі ў 1907 – 1912 гг. і Расія». Гэтая тэма і запачаткавала зацікаўленні маладой даследчыцы. Кацярына Маркаўна пачала працаваць ў ІДУ на кафедры гісторыі СССР. Спярша – выкладчыкам. А літаральна праз два гады – ужо старшым выкладчыкам.

Кацярына Дарэўская шмат чытала лекцый і вяла семінары па розных гістарычных тэмах. Найперш выкладчыцу цікавіла гісторыя Расіі перыяда станаўлення імперыялізму і развіцця адносін з краінамі Далёкага Усходу. У Іркуцку заўжды вучыліся студэнты з Манголіі. І Кацярына Маркаўнка карысталася ў іх асяроддзі асаблівым аўтарытэтам.

Паступова ўраджэнка Хоцімска заняла аўтарытэтныя пазіцыі ў манголазнаўстве. Яе галоўнымі зацікаўленнямі зрабіліся сувязі паміж Расіяй і Манголіяй ў канцы XIX – пачатку XX  стагоддзя. У 1974 годзе нашай зямлячцы было прысвоена званне дацэнта.  К. Дарэўская – аўтар болей як 80 артыкулаў. Сярод іх – «Ургінская школа перакладчыкаў і талмачоў» (1959), «Навучанне манголаў у Сібіры напярэдадні народнай рэвалюцыі» (1974), «Сувязі Іркуцка з Манголіяй» (1961), «З жыцця рускай калоніі ў Манголіі ў гады грамадзянскай вайны» (1970), «Рускі кінематограф у дарэвалюцыйнай Урзе» (1979) і іншыя. К. Дарэўская – аўтар біяграфічных нарысаў пра А. Бурдукова, С. Цыбіктарава, В. Зазубрына, Ф. Парнякова, Д. Клемянца. Кацярына Маркаўна падрыхтавала і выдала мемуары А. Бурдукова. У 1994 годзе выйшла кніга К. Дарэўскай «Сібір і Манголія».

Свой унёсак наша зямлячка зрабіла і ў вывучэнне гісторыі дзекабрысцкага руху, лёсаў яго ўдзельнікаў. Гэтаму спрыяла карпатлівае вывучэнне тых матэрыялаў, якія захоўвалі нашчадкі дзеабрыстаў у Сібіры. К. Дарэўская з’яўлялася рэдактарам бібліяграфічнага паказальніка «Дзекабрысты і Сібір», адказным сакратаром рэдакцыйнай калегіі зборнікаў  «Сібір і дзекабрысты», была нектаоры час вучоным сакратаром праблемнага Савета «Дзекабрысты і Сібір», які існаваў з 1976 года ў Іркуцкім дзяржаўным універсітэце. Кацярына Маркаўна таксама курыравала працу Іркуцкага Дома-музея дзекабрыстаў. У 2007 годзе пабачыла свет грунтоўная праца К. Дарэўскай «Дзекабрысты ў Сібіры і суседнія краіны Усходу – Кітай, Манголія».

Манголазнаўчыя зацікаўленні ўраджэнкі беларускага Хоцімска адзначаны медалём «Найрамдал» («Дружба»). Памерла Кацярына Маркаўна Дарэўская 5 кастрычніка 2010 года ў Іркуцку.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 359 раз