Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Лепшыя ўзоры cербскай сатырычнай афарыстыкі. Божыдар Кнежавіч, Банэ Джурычыч, Вук Глігор’евіч

Божыдар Кнежавіч (1862—1905)

 

 Прагрэс — гэта калі пашыраецца ісціна ў тэорыі, а хлусня ў жыцці.

 Сучаснае недарэчнае грамадства нагадвае бібліятэку, у якой кнігі размеркаваны не па значнасці зместу, а паводле фармату і пераплётаў.

 У цяперашнім грамадстве тры класы людзей: тыя, што маўчаць, тыя, што гавораць, і тыя, што кажуць нешта. Апошніх найменш, першых найбольш.

 Калі ісціна пасярэдзіне, яна — неўжытковая, сярэдняя ісціна.

 Патрэбна сіла, каб прызнаць сваю слабасць, патрэбна велічыня, каб прызнаць сваю дробнасць.

 Людзі спатыкаюцца толькі аб малыя камяні; вялікія абмінаюць.

 Чалавек — стварэнне, за якое часам і Бог можа парадавацца, а часам нават і д’ябал засаромеецца.

 Толькі попел не можа згарэць.

 

Банэ Джурычыч (1925—2007)

 

 Адзін, два, тры… браткі пісьменнікі

 Адзін пісьменнік — вольны творца.

 Два — часопіс (і колькасць іх, на шчасце, павялічваецца).

 Тры — літаратурная вечарына (калі збяруцца).

 Чатыры — ужо два аб’яднанні з групоўкамі.

 

Вук Глігор’евіч (1946—2003)

 

 У прыродазнаўчых навуках усё пачынаецца з нуля. У грамадскіх — ад пэўнай даты.

 Некаторыя бессмяротныя падаюць знакі жыцця. Нават магільшчыкам нельга больш верыць.

 Каб адзінкі жылі ў вяках, мноства павінна жыць ад сёння да заўтра.

 Я апынуўся ў лепшай будучыні! Шліце грошы!

 Гусі, якія выратавалі Рым, не абвяшчаліся лебядзямі.

 Усё ж такі нас круцяць, шаноўны Галілей!

 

Уладзімір Ёвічавіч-Ёў (1950 г. н.)

 

 Калі праўда, што вернікаў найбольш сярод бедных, дык ці не Вялікі пост надыходзіць?

 Хто там памятае дзень у час палярнай ночы!

 Не верылася, што настаўлены палец можа страляць. Пакуль чалавек побач з намі не ўпаў.

 Што прывяло паэта да зняволення? Верш гісторыі ці гісторыя верша.

 Не верце маладым! І яны пастарэюць.

 Мэта ўздымае сабе помнікі і без сродкаў.

 Я не бачыў, ты не бачыў... I так ва ўсе часы.

 «Гэта не той камень», — сказаў Сізіф на вяршыні.

 

Укладанне і пераклад з сербскай Івана Чароты

Крыннiца: Полымя

Прочитано 130 раз
Другие материалы в этой категории: Беларусы раскажуць пра Сербію »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии