Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Беларусы раскажуць пра Сербію

14 лютага ў 17.00 у Мінску ў Доме дружбы на Захарава, 28 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларусы пра Сербію і Югаславію”.

Пад адной вокладкай дасведчаны даследчык беларуска-сербскіх літаратурных і культурных сувязяў доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота сабраў вершы, нарысы, урыўкі з публіцыстычных і мастацкіх тэкстаў беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, якія пабывалі ў брацкай славянскай краіне і выклалі свае ўражанні альбо проста адгукнуліся на падзеі ў ёй. Кніга чытаецца як адзіны мастацкі твор.

Відаць, гэта адбываецца яшчэ і таму, што Сербія, сербскі народ вельмі блізкія беларусам. Тыя трагедыі, што адбываліся ў гэтай краіне, заўжды душой і сэрцам былі пачутыя і асэнсаваныя беларусамі.

14 лютага ў Доме дружбы збяруцца не толькі сербісты, але і ўсе, каму цікавая тэма лучнасці Беларусі і Сербіі. Кніга, якая будзе прэзентавацца, выдадзена “Белпринтом”. Варта заўважыць, што пра выданне ведаюць і ў Сербіі. І не выключана, што ў Белградзе пабачыць яе пераклад на сербскую мову.

Да сустрэчы на прэзентацыі!

Сяргей Шычко

Прочитано 140 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии