Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сербія будзе ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў 2018 годзе

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі міністэрства культуры Сербіі – спадарамі Младэнам Вескавічам і Маркам Дэспатавічам. Іх прыняла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік міністра Алесь Карлюкевіч, дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў.

Размова ішла аб перспектывах супрацоўніцтва на ніве кнігавыдавецкіх, медыйных стасункаў паміж Сербіяй і Беларуссю. Міністр інфармацыі падкрэсліла цёплы характар адносін лідараў нашых краін, высокі ўзровень даверлівых дыпламатычных, сяброўскіх адносін паміж Сербіяй і Беларуссю. І беларускім, і сербскім бокам удзельнікаў сустрэчы з ухвалай прынята ідэя аб тым, каб Сербія стала ганаровым госцем XXV Мінскай міжнароднгай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў 2018 годзе.

Абмеркаваны канкрэтныя справы, якія маглі б быць здзейснены ўжо на працягу 2017 года. Беларускі бок выказаў згоду выдаць у перакладзе на беларускую мову кнігу выбранай прозы Іва Андрыча. Таксама Сербіі прапанавана вылучыць творы дзіцячых пісьменнікаў для перакладу на беларускую мову.

Разгледжана і пытанне пра выпуск “сербскіх нумароў” часопісаў “Полымя” і “Маладосць”. Ідэнтычныя выпускі – ужо з публікацыяй твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў на сербскую мову – пабачаць свет у Сербіі.

Да ўдзелу ў арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных сербскаму кніжніцтву, у фармаце кніжнай выстаўкі-кірмашу ў 2018 годзе спрычыніцца і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

 

Сяргей Шычко

Фота Надзеі Бужан

Прочитано 528 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии