Пятница, 03 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Хацела б я песняю стаць…»: Пухавіцкія краязнаўцы ў сяброўстве з памяццю Лесі Украінкі

  • Понедельник, 24 февраля 2020 09:01

Дзяржаўная ўстанова «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей» выдала экскурсійна-турыстычны буклет «Леся Украінка». Навуковы супрацоўнік раённага музея Т. Валасюк уклала фактычна невялікі падарожнік, звязаны з тэмамі «Леся Украінка і Беларусь» і «Леся Украінка і Пухавіччына».

Класік украінскай нацыянальнай літаратуры, якая нарадзілася ў 1871 годзе ў Наваград-Валынскім, самым цесным чынам звязана з Беларуссю. У 1897 годзе ў Ялце ўкраінская паэтэса пазнаёмілася з рэвалюцыянерам Сяргеем Мяржынскім (1870 – 1901), які нарадзіўся ў Мінску. Ён вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1899 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у аддзеле кантроля Лібава-Роменскай чыгункі. У ліпені 1897 годзе, пазнаёміўшыся з украінскай пісьменніцай, пазнаёміў  Лесю Украінку з марксісцкай літаратурай. Паэтэса некалькі разоў прыязджала ў Мінск да цяжка хворага Сяргея Мяржынскага, напісала адну з самых моцных паэм у сваёй творчасці – «Апантаная». Пасля смерці рэвалюцыянера (1901 год) Леся Украінка апранаецца ва ўсё чорнае…

У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі захоўваюцца партрэты Лесі Украінкі і Сяргея Мяржынскага, якія выканала беларуская мастачка Марына Эльяшава. У Мар’інай Горцы ў апошнія гады не аднойчы праходзілі розныя мерапрыемствы, імпрэзы, звязаныя з памяццю Лесі Украінкі. Нагода на тое зразумелая – у Блоні, зусім паблізу ад Мар’інай Горкі, у сядзібе рэвалюцыянераў-народнікаў А. Бонч-Асмалоўскага і В. Вахоўскай, і Сяргей Мяржынскі, і закаханая ў яго ўкраінская паэтэса знаходзілі свой прытулак. У буклеце ёсць невялікі раздзел, які расказвае пра экспазіцыю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея, што прысвечана Лесі Украінцы. У музеі прадстаўлены карціны Яўгена Шунейкі «Леся Ўкраінка і Сяргей Мяржынскі» і «Леся Ўкраінка ў Блоні». У Мар’іну Горку і Блонь прыязджалі, каб ушанаваць памяць Л. Украінкі, спрычыніцца да яе «беларускасці», Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, беларуская паэтэса Іна Снарская, якая жыве ў Палтаве, беларуская перакладчыца, празаік, старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна. «Я не заўсёды разумею, за што і чаму я некага люблю… Не ведаю і, скажу праўду, ведаць не намагаюся. Люблю і ўсё. Любоў абсалютнай справядлівасці не ведае, але ў гэтым і яе вышэйшая справядлівасць…»  (Леся Украінка).

Творы Лесі Украінкі перакладалі на беларускую мову Эдзі Агняцвет, Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Артур Вольскі, Анатоль Вялюгін, Юрка Гаўрук, Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Дзяргай, Хведар Жычка, Ніна Загорская, Іван Калеснік, Уладзімір Корбан і іншыя мастакі слова. «У 2021 годзе будзе адзначацца чарговы юбілей класіка ўкраінскай паэзіі, -- расказвае дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч, -- і мы збіраемся прымеркаваць да гэтай падзеі новае выданне перакладаў паэзіі Лесі Ўкраінкі на беларускую мову. Хацелася б падключыць да гэтага клопату беларускую літаратурную моладзь. Чаму б не прачытаць і тую ж паэму «Апантаная» у пераўвасабленні, напрыклад, Віктара Шніпа, Міколы Адама, Янкі Лайкова ці Алеся Бадака альбо Юліі Алейчанкі?».

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 303 раз