Кніга Васіля Быкава «Парадоксы жыцця», якую склалі творы, напісаныя ў апошнія гады пісьменніка, упершыню выйшла ў 2004 годзе, а цяпер стала даступная ў электронным фармаце, прычым бясплатна.
Гэтаксама можна спампаваць усе тамы поўнага збору твораў Васіля Быкава. Для аматараў паслухаць добрую літаратуру з нядаўняга часу створаныя аўдыязапісы аповесцей «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік» (у тым ліку ў фарматах для iPhone, iPod, iPad).
Крынiца: ЛiМ