2 лістапада 2018 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у XXXІI навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і 95-годдзю паэмы «Новая зямля».
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты музейнай справы.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:
- літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
- разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства пачатку ХХІ стагоддзя;
- кансалідацыя творчых і навуковых сіл вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін замежжа па ўсебаковым вывучэнні і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў шырокім грамадскім асяроддзі.
Праблематыка канферэнцыі:
- Творы Якуба Коласа ў беларускім друку пачатку ХХ стагоддзя;
- Навуковая і грамадская дзейнасць Якуба Коласа;
- Коласазнаўства ў ХХІ ст.: вынікі і перспектывы;
- Творы Коласа-класіка ў школьнай праграме і ў праграме філалагічных факультэтаў ВНУ;
- Праблемы перакладаў спадчыны Якуба Коласа-паэта, празаіка, публіцыста на мовы народаў свету;
- Сцэнізацыя і экранізацыя літаратурных твораў Якуба Коласа як адна з надзённых задач сучаснага коласазнаўства;
- Асэнсаванне нацыянальных і агульначалавечых праблем у паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
- Пераасэнсаванне ідэйнай задумы і вобразнай сістэмы паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
- Якуб Колас і Куршчына: жыццёвыя калізіі (да 100-годдзя знаходжання Якуба Коласа на Куршчыне);
- Творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1920-х–1950-х гг.;
- Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа;
- Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні сучаснага пакалення чытачоў;
- Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратур.
Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная згаданым.
Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія.
Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Каласавіны».
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 19 кастрычніка 2018 года.
Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Арганізацыйны ўнёсак – 20,00 беларускіх рублёў.
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Дырэктар – Зінаіда Мікалаеўна Камароўская − 284 15 84.
Каардынатар канферэнцыі – Ірына Міхайлаўна Казловіч.
284 05 55, +375 44 557 72 27
fax: 284 19 40,
www.yakubkolas.by
Заяўка на ўдзел у XXXІ канферэнцыі «Каласавіны»
- Прозвішча, імя, імя па бацьку____________________________
- Месца працы (вучобы), пасада___________________________
- Вучоная ступень, званне________________________________
- Працоўны адрас, тэлефон, e-mail (абавязкова!) _____________
- Тэма даклада, яго аб’ём_________________________________
- Неабходнасць арганізацыі пражывання____________________
- Тэхнічныя сродкі для прэзентацыі_________________________
*Усе палі абавязковыя да запаўнення
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Аб’ём – да 6 старонак у рэдактары WORD (RTF), набраных праз 1,15 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14 ПТ, усе палі – 20 мм, абзац – 10 мм. Першы радок – імя і прозвішча аўтара тлустым шрыфтам, праз радок – назва даклада тлустым шрыфтам па цэнтры. Праз радок – тэкст даклада. Праз радок пасля асноўнага тэксту – спіс выкарыстанай літаратуры (літаратура па цэнтры тлустым, пазіцыі – нумераваны спіс, шрыфт 12 ПТ). Спасылкі ў тэксце падаюцца ў квадратных дужках. Цытаты з мастацкіх твораў выдзялаюцца курсівам, двукоссе абазначаецца як « ». Радкі вершаваных твораў аддзяляюцца дзвюма //.
Аргкамітэт