Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Падарунак Купалаўскаму году

У шэрагу тых культурніцка-аветніцкіх мерапрыемстваў, якія выпадаюць на 135-гадовы юбілей Янкі Купалы, выстаўка “Цэлы край – родны мне й дарагі” мастакоў дынастыі Аракчэевых выглядае значным творчым праектам.

З 13 па 26 красавіка аматараў выяўленчага мастацтва запрашае да сябе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Дарэчы, ён – працяг сістэмнай, традыцыйнай працы. Штогод мастак Аксана Аракчэева знаёміць з новымі гранямі таленту свайго бацькі – заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Уладзіміравіча Аракчэева, прэзентючы яго творы з сямейнай калекцыі. Для самой Аксаны сумесныя экспазіцыі – своеасаблівая справаздача перад татам і настаўнікам.

Сёлета прыхільнікі творчасці мастакоў пазнаёмяцца з Аракчэевымі-графікамі. Экспазіцыя Барыса Аракчэева – рэтраспектыўны паказ малюнкаў і акварэляў, напісаных на пленэрах у розных мясцінах Беларусі, пачынаючы з 1960-х гадоў ХХ ст. па 2004 год. Кожны пейзаж не проста па-майстэрску перанесены на паперу – мастак перадаваў кавалачак сваёй душы, праз сябе прапускаў частку жыцця, гісторыі той беларускай мясціны, якую маляваў.

Аксана Аракчэева прадстаўляе сваю новую серыю замалёвак, створаных падчас вандровак па “краіне пісьменнікаў” – Мядзельшчыне. Возера Нарач, горад Мядзел, гарадскі пасёлак Свір, вёскі Засвір, Мікольцы, Пількаўшчына, Альшэва – гісторыя гэтых мясцін звязаная з імёнамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паэта і святара Казіміра Сваяка, фалькларыста Адама Гурыновіча, пісьменніка Адольфа Варановіча, лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзіміра Добоўкі і Максіма Танка.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі адбудзецца 19 красавіка а 17-й гадзіне ў дзень нараджэння Барыса Аракчэева. Прыходзьце – вас чакае не толькі мастацкая, але і літаратурна-краязнаўчая вандроўка па адметных мясцінах нашай Айчыны.

Сяргей Шычко 

Прочитано 159 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии